Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Среда, 28 Сентябрь 2022 08:21

Вераснёўская пара насычана справамі

Вераснёўская пара, як і штогод, насычана справамі на полі: адначасова з апошнімі ўборачнымі работамі вядзецца сяўба азімых раслін, працягваецца нарыхтоўка травянога корму для жывёлы.

Па дадзеных упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Бабруйскага райвыканкама, азімай збажыной на ўчарашні дзень было засеяна 6 859 гектараў або 67% ад запланаваных плошчаў, і гэтая работа працягваецца.

Набліжаецца да заканчэння ўборка кукурузы на сілас. Убрана 4 280 га ці 78% ад патрэбы пры сярэдняй ураджайнасці 210 ц/га. Пры гэтым найвышэйшая ўраджайнасць зялёнай масы дасягнута ў СВК «Гігант» — 349 ц/га, другі па велічыні паказчык у ААТ «Міхалёўская Ніва» — 291 ц/га. Нязначна ўступае філіял «Варатынь» ААТ «БЗТДіА» з паказчыкам 281 ц/га, у ААТ «Неўскі-Агра» — 251 ц/га.

Кукурузнага сіласу нарыхтавана без малога 65 тысяч тон ці 65% ад патрэбы. У цэлым жа травянога корму маецца 24,5 ц к. адз. на ўмоўную галаву жывёлы, што прыкметна пераўзыходзіць мінулагодні паказчык (19,7 ц к. адз.) на гэты дзень. Болей астатніх на ўмоўную галаву жывёлы нарыхтавана ў ААТ «Саўгас Кісялевічы» — 50 ц к. адз., і ў філіяле «Харчавік-Агра» ААТ «Чырвоны харчавік АграСэрвіс» — 34.

Працягваецца ўборка бульбы. Выкапана 204 гектары, што складае 32% плошчаў. Накапана 6 046 тон клубняў пры сярэдняй ураджайнасці 296 ц/га. Лідар па ўраджайнасці бульбы — СВК «Гігант», дзе ў сярэднім з круга ўзялі па 316 цэнтнераў клубняў.

Там, дзе сеялі цукровыя буракі — а гэта традыцыйна ААТ «Міхалёўская Ніва» і ААТ «Неўскі-Агра» — заняты зборам ураджаю. Салодкія караняплоды выкапаны на плошчы 201 гектар (29% ад патрэбы), накапана 6 330 тон пры сярэдняй ураджайнасці 315 ц/га.

Прочитано 63 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.