Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Четверг, 22 Сентябрь 2022 11:51

Сяўба азімых набірае тэмпы

Сяўба азімай збажыны ў раёне набліжаецца да сярэдзіны. Па словах начальніка вытворчага аддзела ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама Віктара Садоўскага, пасяўныя работы вядуцца нядрэннымі тэмпамі і да пачатку кастрычніка, як тое і патрабуецца, іх плануецца завяршыць. На аўторак, па дадзеных райсельгасхарчу, азімыя расліны ў раёне пасеяны на плошчы 4664 гектары, што складае 45% ад неабходнага. Найвышэйшыя тэмпы сяўбы адзначаны на гэтую пару ў філіяле “Варатынь” ААТ “БЗТДіА” — пасеяна 66% ад патрэбы, а таксама ў СВК “Гігант” — 58%. Сяўба азімага ячменю практычна завершана, у асноўным гаспадаркі сеюць азімую пшаніцу, іншыя — трыцікале.

Ва ўстаноўленыя тэрміны завяршыць азімую сяўбу намераны і ў ААТ “Саўгас Кісялевічы”. З 700 гектараў, што планавалі пад ячмень і трыцікале, на ўчарашні дзень было пасеяна 350 га ці 47% ад патрэбы.
— Аб’ёмы сяўбы такія ж, як у мінулым годзе. Але сёлета нам удалося нашмат лепей падрыхтаваць глебу: адрамантавалі прыстаўку, якая да гэтага належала ААТ “Агракамбінат Бабруйскі”, і цяпер на нашы палі люба-дорага паглядзець, — з запалам нераўнадушнага спецыяліста расказвае галоўны аграном Марына Капорына.


З удзячнасцю і пашанай ставяцца ў гаспадарцы да людзей, якія і на пасяўных работах заняты, і любую іншую справу гатовы выканаць найлепшым чынам. Тая ж барана на кісялевіцкай зямлі запрацавала, па словах Марыны Леанідаўны, дзякуючы прафесіяналізму і працавітасці механізатара Фёдара Кантаева, які яе адрамантаваў і сам жа па-майстэрску прымяніў на полі. У цэнтры пасяўной, нягледзячы што на заслужаным адпачынку, — ветэран працы, механізатар-настаўнік Кантаеў-старэйшы. Менавіта Аліхан Даквахавіч цяпер за штурвалам пасяўнога агрэгата, змяніўшы на гэтай рабоце маладога, але надзвычай здольнага механізатара Руслана Рудзянка. Упершыню сеўшы за пасяўны агрэгат, Руслану Генадзьевічу ўсяго дня хапіла на вывучку, каб выдатна адолець звыш 150 гектараў азімага ячменю. Цяпер малады механізатар з такім жа гаспадарчым падыходам займаецца звыклым для яго ворывам. Глебы ў гаспадарцы падрыхтавана дастаткова, каб сяўба збажыны ўпэўнена набірала абароты і была завершана ў агратэхнічныя тэрміны.
З іншых восеньскіх работ у “Саўгасе Кісялевічы” — нарыхтоўка кукурузнага сіласу. Прычым, заданне, якое ставілі ў 5 000 тон, на сёння не толькі выканана, але перавыканана — закладзена звыш 7 000, і гэтая работа працягваецца. Пытання, як абыходзіцца з “лішкамі” сакавітага корму, перад гаспадаркай не паўстае: пры неабходнасці сілас будзе накіраваны ў іншае структурнае звяно “БНБК-Агра”.
І сама расліна, і кукурузныя пачаткі, па словах Марыны Капорынай, сёлета задаліся: для гэтага былі выкарыстаны ўсе магчымасці.
— Мы цалкам вытрымалі тэхналагічныя патрабаванні, “БНБК-­Агра” прадаставіў усё неабходнае, — кажа яна. — Плюс працавітасць нашых механізатараў, напружаная работа, адказны падыход да новай задачы ўсяго калектыву і вялікая ўвага, кантроль за ходам работ з боку наймальніка.
“Таму не атрымаць аддачы мы проста не маем права”, — заўважае дырэктар ААТ “Саўгас Кісялевічы” Валерый Сяргейчык.




Якім па выніку атрымаецца кукурузны зерневы “мех”, наперад у гаспадарцы не загадваюць, аднак часу ўборкі чакаюць з надзеяй і спадзяваннем, што на зерне кукуруза будзе такой жа ўра­джайнай, як і на сілас.
Зрэшты, каб корм з кукурузы закладваць не з пажухлай травы, а ў перыяд яе малочна-васковай спеласці, расліну на дадзеныя мэты сеялі спецыяльна ў розныя тэрміны.

Рыхтуючы глебу пад азімую сяўбу, вялікую ўвагу надаюць унясенню мінеральных угнаенняў: пад ворыва — калійных, пад культывацыю — фосфарных. Без фосфару, як кажуць, не сеюць увогуле, і разлічваюць, што іх зямля абавязкова станоўча адгукнецца на гэта.

Прочитано 117 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.