Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Среда, 14 Сентябрь 2022 08:20

Будзем з кукурузным сіласам

Уборка кукурузы на сілас для жывёлы — адзін з асноўных вераснёўскіх клопатаў раённых сельгасвытворцаў. Дадзенай справай заняты ўсюды, дзе сеялі расліну на гэтыя мэты. З агульнараённага клінка, па да­дзеных на раніцу ўчарашняга дня, убрана 2200 гектараў ці 43% ад неабходнага. Ураджайнасць зялёнай масы ў сярэднім 220 ц/га, у асобных гаспадарках — прыкметна вышэйшая. Да прыкладу, у СВК “Гігант” — 416 ц/га, у ААТ “Саўгас Кісялевічы” — 361.

Актыўна нарыхтоўваюць высокаэнергетычны корм, стараючыся максімальна захаваць пажыўнасць кукурузнай масы, у ААТ “Міхалёўская Ніва”, дзе, па апошніх дадзеных, убрана 208 гектараў ці 21% ад неабходнага пры ўраджайнасці зялёнай масы 326 ц/га.

На полі непадалёк Іванаўкі, дзе мы ў канцы мінулага тыдня пабывалі, гэтай работай займаўся Іван Уладзіміравіч Макееў на “КВК-800”. Другая такая ж адзінка тэхнікі (кіруе Мікалай Іванавіч Канавалаў) спатрэбілася для здрабнення саломы, якой рэгулююць вільготнасць корму ў траншэі. Неабходнасць у гэтым, па словах галоўнага агранома Сяргея Мікалаевіча Мартынчыка, узнікла з-за павышанай вільготнасці кукурузнай масы. Перавозкай ураджаю займаліся вадзіцелі Леанід Уладзіміравіч Шкрадзюк, Леанід Пятровіч Шынкарэнка і Сяргей Анатольевіч Шырокі. Трамбоўкай у траншэі паблізу мехдвара аграгарадка — Ігар Мікалаевіч Фралоў на “Амкадоры-432”.

Асаблівая ўвага ў “Міхалёўскай Ніве”, як і любой іншай гаспадарцы на гэтую пару, да сяўбы азімых (ячменю і пшаніцы тут пасеяна 369 гектараў ці 16% ад неабходнага). Тым болей што адвялі сёлета пад іх плошчу значна большую, чым у мінулым годзе (2600 га супраць 1500 га). Адначасова з сяўбой пракладваюць ворыва пад азімыя, рыхтуюць глебу, уносяць мінеральныя ўгнаенні. На гэтых работах заняты Валянцін Рыгоравіч Тарасевіч на трактары “МТЗ-3022” з сеялкай “Рабэ” і Іван Васільевіч Канавалаў на “МТЗ-1221” з агрэгатам “СПУ-6”. Прычым, ворывам і падрыхтоўкай глебы займаюцца ў дзве змены.

Іван Макееў

Ігар Фралоў

З іншых спраў у “Міхалёўскай Ніве” — уборка цукровых буракоў (убрана 13% ад патрэбы пры ўраджайнасці караняплодаў 350 ц/га); заканчэнне нарыхтоўкі сена — на гэтым этапе яго зво­зяць спрэсаваным з сенажацяў; прэсаванне і звозка з палёў саломы. “На месцы не стаім, вядзем усе неабходныя работы”, — кажа дырэктар ААТ “Міхалёўская Ніва” Андрэй Мікалаевіч Сцяпанаў.

Зрэшты, у цэлым па раёне (да­дзеныя райсельгасхарчу) азімыя расліны пасеяны на плошчы 2277 гектараў, што складае 23% ад плану, і гэтая работа працягваецца.

Прочитано 115 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.