Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Четверг, 03 Апрель 2014 09:03

Аграномы сабраліся на нараду

Веснавыя палявыя работы ў раёне ў разгары: пачалася масавая сяўба ярыны. Каб зняць апошнія пытанні па яе арганізацыі, нацэліць раслінаводаў на якаснае правядзенне пасяўной кампаніі, якое нашмат залежыць і ад неабыякавасці, своечасовага рэагавання на праблемы, менавіта кіраўнікоў раслінаводчай галіны, акрэсліць аспект работ і асноўныя задачы на бліжэйшы час, у мінулую суботу на базе мехдвара в. Слабада ААТ «Аграмашсервіс» адбыўся семінар аграномаў гаспадарак з удзелам намесніка начальніка райсельгасхарча па раслінаводстве Ж.А. Жукоўскай, начальніка Бабруйскага філіяла Магілёўскай абласной праектна-вышуковай станцыі аграхімізацыі В.Л. Бобікавай і дырэктара дзяржінспекцыі па насенневодстве, каранціну і ахове раслін М.І. Бондарава.

Увага ўдзельнікаў нарады была заакцэнтавана на найбольш значных аспектах пасяўной кампаніі і ў першую чаргу — на забяспечанасці гаспадарак мінеральнымі ўгнаеннямі. На гэты час сітуацыя з іх назапашанасцю, асабліва азотам, далёкая ад ідэальнай. Фінансавыя магчымасці большасці гаспадарак не дазваляюць набыць мінералы за ўласныя сродкі, а ільготныя крэдыты банкаў на іх закупку, па падліках спецыялістаў, змогуць «закрыць» патрэбу ў тым жа азоце ў цэлым па раёне толькі прыкладна на 60 з гакам працэнтаў. В.Л. Бобікава давяла аграномам расклад па кожнай гаспадарцы і па кожным відзе мінеральных угнаенняў у фізічнай вазе і ў дзеючым рэчыве, на якія рэальна сёлета можна разлічваць, і дала слушныя парады таго, як лепей іх выкарыстаць. Горш астатніх сітуацыя з дадзенымі ўгнаеннямі абстаіць у ААТ «Агракамбінат «Бабруйскі», СВК «Калгас імя А. Неўскага», СВК «Калгас імя Дзяржынскага». Гэтым гаспадаркам рэкамендавана выкарыстаць магчымасць — заключыць дагаворы на іх пастаўку з ААТ «Маслічны край». Відавочна, што падыход да выкарыстання мінеральных угнаенняў павінен быць звышберажлівым. У гэтай сувязі ўвага аграномаў была скіравана на неабходнасць па максімуме ўздобваць глебу арганікай, якой у сельгасарганізацыях дастаткова. Тым болей што і ўмовы надвор’я, і забяспечанасць машынна-трактарнага парку палівам дазваляюць займацца гэтым ва ўзмоцненым рэжыме.

Шмат увагі было ўдзелена пытанням насеннега фонду. Пры тым, што якасным насеннем ярыны ў цэлым раён забяспечаны пад поўную патрэбу: там, дзе ўласнага не дастае, былі заключаны дагаворы на пастаўку з сельгасарганізацыямі-вытворцамі насення, аднак асобныя гаспадаркі дагэтуль не завяршылі яго выбарку з элітгасаў. Далейшае прамаруджванне, як было адзначана, можа негатыўна паўплываць на тэрміны сяўбы, што, вядома ж, недапушчальна. Завастралася ўвага і на пратручванні насеннага матэрыялу. Апошнія пробы, па словах М.І. Бондарава, выявілі, што ў некаторых гаспадарках пратручанае насенне не адпавядае тэхналагічным нарматывам, а значыць — не можа быць выкарыстана для сяўбы. Каб паўторныя пробы, якія будуць зроблены ў хуткім часе, далі станоўчыя вынікі, гэтае пытанне ў гаспадаках павінна быць узята на кантроль. Без сумнення, падыход да выкарыстання пратручвацеляў павінен быць рацыянальным, аднак залішняя эканомія можа «адгукнуцца» на ўраджаі. Таму тым, у каго іх не дастае (у цэлым раён ядахімікатамі забяспечаны толькі напалову ад патрэбы) — трэба, як адзначыла Ж.А. Жукоўская, заключаць дагаворы і набываць.

Яшчэ адной тэмай для абмеркавання стаў догляд азімых. І зерневыя культуры, і рапс сёлета перазімавалі нядрэнна, і цяпер важна іх падкарміць. Пры гэтым падыход да выкарыстання азоту для дадзеных мэт павінен быць рацыянальным і індывідуальным, з улікам аб’ёмаў, на якія гаспадарка разлічвае. Далёка не ва ўсіх сельгасарганізацыях, як было адзначана, з восені бала праведзена хімпраполка пасеваў, як таго патрабуе тэхналогія. Каб пустазелле ў выніку не стала прычынай неўраджаю, аб праполцы варта паклапаціцца тэрмінова, на працягу тыдня-двух.

Не абыйшлі ў размове і тэму догляду саду. Ужо цяпер, заўважыў дырэктар інспекцыі па насенневодстве, важна брацца за фунгіцыдную апрацоўку дрэўцаў супраць шкоднікаў і хвароб, і для гэтай работы ў гаспадарках павінны быць падрыхтаваны апрысквальнікі.

Пазнаваўчым стала для аграномаў і наведванне поля ААТ «Аграмашсервіс», дзе яны змаглі ацаніць у дзеянні работу машыны, прыстасаванай для загрузкі сыпучых мінеральных угнаенняў. Апошняе ў большасці гаспадарак выконваецца ўручную, што і нязручна, і нізкапрадукцыйна, і, улічваючы прызначэнне рэчыва, не дастаткова бяспечна. У аграмашсервісе, як адзначыў галоўны аграном Д.А. Домін, для гэтых мэт вырашылі прыстасаваць машыну для засыпкі насення. У тым, што задумка ўдалася, прысутныя ўпэўніліся: машына для ўнясення мiнеральных угнаенняў напоўнілася iмi ў лічаныя хвіліны.

Па матэрыялах грамадска-палітычнай газеты «Трыбуна працы»

Прочитано 1157 раз
Занятость Туризм и отдых Туристическая карта Бобруйского района
© 2025 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.