Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Пятница, 12 Август 2022 08:18

Камісія па занятасці працавала ў Варатынскім сельвыканкаме

Колькі часу чалавек не працуе? Што стала прычынай звальнення яго з апошняга месца работы? За што жыве? Якую спецыяльнасць і інтарэсы мае? Гэтыя і іншыя пытанні задавалі жыхарам Варатынскага сельсавета, якія не заняты ў эканоміцы краіны, хоць і знаходзяцца ў працаздольным узросце, члены пастаянна дзеючай раённай камісіі па каардынацыі работы па садзеянні занятасці насельніцтва, пасяджэнне якой адбылося ў апошні працоўны дзень мінулага тыдня.

Удзельнікамі камісіі сталі старшыня Геворг Мелканян, сакратар Юлія Гук, начальнік аддзела па адукацыі райвыканкама Алеся Стэльмак, намеснік начальніка Міністэрства па падатках і зборах па Бабруйскаму раёну Канстанцін Новікаў, начальнік аддзела занятасці і сацыяльна-працоўных адносін упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Марыя Дземідовіч, старшыня сельвыканкама Уладзімір Вяроўкін, ад асноўнага на тэрыторыі сельсавета наймальніка (філіяла"Варатынь" ААТ «БЗТДіА») — спецыяліст аддзела кадраў Марына Чарнова.

Усяго ў спісе непрацуючых Варатынскага сельсавета значыцца болей за 30 жыхароў. З кожным, хто прыйшоў на камісію, праведзена індывідуальная размова, чалавеку прапанаваны маючыя вакансіі, даведзены патрабаванні і ўмовы работы па іх, а таксама алгарытм дзеянняў на шляху да таго, каб вакансію заняць. Тым, хто ў спісе значыцца, але, са слоў родных, на пасяджэнне не з’явіліся, бо працаўладкаваны за межамі краіны, прыйдзецца прадаставіць дакументы па пацверджанні апошняга.

Між тым, складанасць выклікаюць грамадзяне, якія ў аграгарадку і навакольных вёсках прапісаны, але не жывуць там. Пытанні да іх не толькі па занятасці, але і па ўтрыманні домаўладанняў у належным стане, аплаце зямельнага і іншых падаткаў. Мясцоваму сельвыканкаму ў сувязі з гэтым рэкамендавана ўзмацніць работу па ўзаемадзеянні з такімі «пастаяннымі» жыхарамі, а разам і работу па вызначэнні месцазнаходжання тых, з кім кантант не ўстаноўлены.

Асаблівы акцэнт быў зроблены на работу па працаўладкаванні вяскоўцаў, якія ад гэтага наўмысна ўхіляюцца, у тым ліку па прычыне п’янства. Растлумачаны іх статус і наступствы, калі чалавек не стане на шлях выпраўлення.

Прочитано 93 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.