Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Среда, 03 Август 2022 08:07

Уборка збажыны набірае абароты

Як паведаміў начальнік вытворчага аддзела ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Бабруйскага райвыканкама Віктар Садоўскі, па стане на ўчарашні дзень збажына і зернебабовыя расліны ў раёне былі ўбраны на плошчы 3 368 гектараў або 26% ад плану, намалочана 10 435 тон зерня пры сярэдняй ураджайнасці 31 ц/га.

Найвышэйшая ўраджайнасць на гэтую пару ў ААТ «Неўскі-Агра» — 49 ц/га, другі па велічыні паказчык у хлебаробаў ААТ «Міхалёўская Ніва» — 40 ц/га, трэці ў філіяле «Варатынь» ААТ «БЗТДіА» — 39 ц/га.

У стадыі завяршэння ўборка азімага рапсу: убрана 2 504 гектары плошчаў ці 95% ад неабходнага. Намалот масланасення склаў 4 031 тону, сярэдняя ўраджайнасць — 16 ц/га. Найвышэйшы паказчык ураджайнасці на рахунку СВК «Гігант» — 27,5 ц/га, другі па велічыні — у «Варатыні» (20,3 ц/га), вышэй за сярэднераённы паказчык таксама ў «Міхалёўскай Ніве» (17 ц/га).

Працягваецца нарыхтоўка травянога корму для жывёлы. Сена маецца 4 651 т або 56% ад задання, сенажу — 82 610 т ці 107% да задання. Такім чынам, усяго ў раёне на адну ўмоўную галаву жывёлы нарыхтавана 14,2 цэнтнераў кармавых адзінак. Болей іншых — у ААТ «Саўгас Кісялевічы» (29,2 ц к. адз.). Далей па шкале зніжэння філіял «Харчавік-Агра» (21,4 ц к. адз.), ААТ «Міхалёўская Ніва» — 16,9 ц к. адз. Адстаюць ад задання па нарыхтоўцы травянога корму філіял «Варатынь», дзе пакуль маецца 7,2 ц к. адз. (-1,2 ц к. адз. да мінулагодняга ўзроўню), а таксама ААТ «Неўскі-Агра» — на гэтую пару на ўмоўную галаву тут нарыхтавана 11,9 ц к. адз., што на 1,2 ц к. адз. меней, чым на адпаведны перыяд мінулага года. Гэта работа працягваецца.

Прочитано 105 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.