Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Пятница, 15 Июль 2022 16:12

У Бабруйскім раёне вызначыліся з лепшымі тэхнікамі-асемянатарамі

Традыцыйны раённы конкурс тэхнікаў па штучным асемяненні кароў і цялушак прайшоў сёння на базе ААТ “Агракамбінат Бабруйскі”. Мерапрыемства ладзілася ўпраўленнем па сельскай гаспадарцы і харчаванні Бабруйскага райвыканкама сумесна з райкамам прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу.

Удзельнікі конкурсу — тэхнікі-асемянатары сельскагаспадарчых арганізацый. Людзі, значнасць прафесіі якіх цяжка пераацаніць: развіццё жывёлагадоўлі і гаспадаркі ўвогуле наўпрост залежыць ад абнаўлення статку. Дасягнуць максімальнага выхаду маладняку (асноўны паказчык пры выбары пераможцаў конкурсу!) — задача, якую ставіць перад сабой кожны паважаючы сябе асемянатар, узбройваючыся дзеля гэтага ўласным вопытам і, галоўнае, тэхналагічнымі рэгламентамі. Наколькі апошнімі валодаюць, дэманстравалі канкурсанты, адказваючы на тэарэтычныя і практычныя пытанні спецыялістаў Магілёўскага дзяржплемпрадпрыемства.

У выніку 1-е месца прысуджана тэхніку-асемянатару Наталлі Іванаўне Акуліч (філіял “Варатынь” ААТ “БЗТДіА”), другое — Таццяне Аляксандраўне Грабко (СВК “Гігант”) і трэцяе — Вольге Сяргееўне Астапенка (ААТ “Саўгас Кісялевічы”). Цырымонію ўзнагароджання правёў старшыня Бабруйскага райвыканкама Аляксандр Сухадольскі.

Падзяку ад Бабрускага райвыканкама за ўдзел у конкурсе таксама атрымалі тэхнікі-асемянатары: Таццяна Мкалаеўна Кажадуб і Аляксей Пятровіч Ступень з ААТ “Міхалёўская Ніва”, Ларыса Міхайлаўна Мірончык — з ААТ “Агракамбінат Бабруйскі”, Сяргей Васільевіч Акуліч — з філіяла “Варатынь” ААТ “БЗТДіА” і Аксана Уладзіміраўна Казакова — з ААТ “Саўгас Кісялевічы”. Не засталіся без узнагарод сёння і ветэран конкурсу Таццяна Мікалаеўна Фаміна з ААТ “Неўскі-Агра” і малады спецыяліст ААТ “Агракамбінат Бабруйскі” Аляксандр Барысаў.

Падрабязнасці пра конкурс чытайце ў наступным нумары раённай газеты.

 

Прочитано 121 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.