Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Четверг, 14 Июль 2022 14:37

Увага — да пытанняў аховы працы

На базе ДЛГУ “Бабруйскі лясгас” сёння праходзіць пасяджэнне галіновай камісіі па ахове працы. Узначальвае пасяджэнне намеснік міністра лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь Уладзімір Крэч, удзельнічаюць прадстаўнікі галіны ўсёй краіны, у тым ліку галоўныя інжынеры і інжынеры па ахове працы дзяржаўных лесагаспадарчых устаноў абласцей, кіраўнікі і галоўныя спецыялісты асобных.

— Гэта планавае мерапрыемства. Камісіі па ахове працы мы праводзім не радзей за адзін раз у квартал. Асноўная мэта — мінімізацыя няшчасных выпадкаў на вытворчасці. Сёння мы разумеем, дзе нам трэба працаваць — найбольшая ўдзельная вага няшчасных выпадкаў звязана з работай на лесасеках, на іх прыходзіцца больш за 60 працэнтаў ад няшчасных выпадкаў, якія здарыліся на вытворчасці. Таму на гэта і робім ухіл. Стаіць задача не проста зменшыць — лік няшчасных выпадкаў апошнім часам у нас і так скрачаецца — выйсці на нулявы траўматызм. І сёння мы распрацуем дадатковыя мерапрыемствы для гэтага, — адзначыў Уладзімір Крэч.

У Бабруйскім лясгасе члены камісіі наведалі клас па ахове працы, рамонтна-механічныя майстэрні, азнаёміліся з работай спецыялістаў па ахове працы. У дрэваапрацоўчым цэху “Даманова” азнаёміліся з арганізацыяй бяспечнай работы падчас дрэваапрацоўкі і арганізацыяй тэхналагічнага працэсу сушкі піламатэрыялаў. На лесасецы Мірадзінскага лясніцтва, дзе таксама пабывалі, — з арганізацыяй бяспечнай работы па нарыхтоўцы драўніны.

Перш чым падвесці вынікі пасяджэння галіновай камісіі па ахове працы, госці ўсклалі кветкі да мемарыялу “Курган Славы” ў в. Сычкава.

 

Прочитано 119 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.