Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Среда, 13 Июль 2022 16:14

У раёне прайшоў Дзень жывёлавода

На вытворчых аб’ектах сельскагаспадарчых арганізацый раёна праходзяць Дні жывёлавода. Падчас іх эканамісты, ідэолагі, кіраўнікі гаспадарак падводзяць вынікі працы за квартал, месяц, аналізуюць недахопы, раяцца, як іх ліквідаваць, расказваюць аб дасягненнях, узнагароджваюць лепшых з лепшых.

У СВК “Гігант”, як заўжды ў гэты дзень, падвялі вынікі работы жывёлагадоўчых аб’ектаў за чэрвень, выпрацавалі меры па павелічэнні вытворчасці працы і традыцыйна адзначылі перадавікоў.

 

У ліку  работнікаў,  чые паказчыкі прызнаны ў сваёй катэгорыі найвышэйшымі, Таццяна Аляксандраўна Дайнека, загадчыца таварнай фермы №2 (за атрыманне валавых прывагаў на вырошчванні маладняку буйной рагатай жывёлы за студзень-чэрвень у памеры 172,50 ц, сярэднесутачныя прывагі па ферме склалі 981 г пры заданні 750 г);  Валянціна Мікалаеўна Сыцько, жывёлавод малочна-таварнага комплекса (за атрыманне валавых прывагаў па групе па вырошчванні маладняку буйной рагатай жывёлы ў памеры 115,51 ц, сярэднесутачных прывагаў — 983 г пры заданні 750 г), і  жывёлавод МТФ№2 Вольга Паўлаўна Гошка (колькасць перададзеных цельных цялушак склала 68 галоў, сярэднесутачныя прывагі — 688 г пры заданні 650 г).

Надзённыя пытанні галіны, сярод якіх асноўныя — нарошчванне аб’ёмаў вытворчасці малака і мяса, абмеркавалі падчас Дня жывёлавода ў калектывах малочна-таварных ферм ААТ “Міхалёўская Ніва”. Увага жывёлаводаў была засяроджана на адказным падыходзе да працоўнай дысцыпліны і на бездакорным выкананні тэхналагічных патрабаванняў. Падзякавалі тым, чый унёсак у агульную справу найбольш заўважны.

 

Прочитано 121 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.