Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Пятница, 01 Июль 2022 16:40

На базе Бабрускага лясгасу праходзіць абласны семінар

Семінар-вучоба на тэму “Правядзенне несуцэльных высечак галоўнага карыстання, агляд лесасек, увод насаджэнняў у катэгорыю каштоўных лясных насаджэнняў” праходзіць гэтым часам на базе ДЛГУ “Бабруйскі лясгас”. Яго ўдзельнікі — галоўныя ляснічыя Магілёўскага дзяржаўнага вытворчага лесагаспадарчага аб’яднання, начальнікі аддзела лясной гаспадаркі, інжынеры па лесаўзнаўленні лясгасаў.

— Наша найпершая задача — вырошчванне лесу, яна заўжды актуальная, таму мы і праводзім раз, а то і двойчы на год такія семінары. Вучым, як лес узнаўляць, чым, у якой якасці, па якой тэхналогіі — гэта асноўнае, што сёння абмяркоўваем. Другое значнае пытанне датычыцца таго, чым мы пастаянна займаемся, —лесавырошчвання ўласна: правядзення высечак лесу, агляду месцаў высечак. Гэта значыць, абмяркоўваем нашы стратэгічныя пытанні. Кадры мяняюцца, ідзе здаровая ратацыя, таму важна людзей навучаць, засяроджваць іх увагу на асноўных момантах, абазначаць галоўнае, — адзначыў галоўны ляснічы Магілёўскага лесагаспадарчага аб’яднання Алег Селіх.

У дачыненні лесаўзнаўлення на Магілёўшчыне галоўны ляснічы заўважыў, што гэтая задача стаіць пастаянна, пераходзіць з пакалення ў пакаленне. Вядзецца высечка лесу — і тут жа яго ўзнаўленне. “У адпаведнасці з заканадаўствам за тры гады лес павінен быць узноўлены любым магчымым спосабам: ці пасадзіць культуры, ці зрабіць садзеянне, ці па натуральным зарошчванні, — адзначыў ён. — Высечка ж фарміруе каштоўныя насаджэнні. Таму гэты працэс пастаянны, ён ніколі не спыняецца і пастаянна на самым высокім кантролі”.

Выкарыстаўшы магчымасць, у размове з галоўным ляснічым закранулі таксама пытанне забяспечанасці насельніцтва Магілёўшчыны, і Бабруйскага раёна ў прыватнасці, дровамі.

— Таго, каб людзі стаялі ў чарзе, у Бабруйскім лясгасе няма ўвогуле. Калі чалавека нешта не задавальняе, яму прапаноўваюць іншыя варыянты, можа, у іншым лясніцтве. Сітуацыі нестандартныя, вядома ж, здараюцца. Але гэта выключэнне з правілаў. Патрэба ўсіх, хто звяртаецца, задавальняецца. Калі чалавек хоча атрымаць дровы з дастаўкай, значыць, прывозка прапаноўваецца ў нейкі час: калі не сёння, то заўтра ці паслязаўтра — чалавек ведае, калі атрымае тавар, — запэўніў Алег Селіх. 

 

Прочитано 130 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.