Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Среда, 22 Июнь 2022 14:46

Корманарыхтоўка ў разгары

Чэрвень — традыцыйны час касавіцы і нарыхтоўкі травянога корму для жывёлы. Сёлетні — не стаў выключэннем. У касьбу траў першага ўкосу і нарыхтоўку сенажу і сена ўключыліся ўсе раённыя сельгасарганізацыі.

На гэтую пару, па дадзеных упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама, у раёне скошана каля 10 000 гектараў мнагалетнікаў. Прычым, у філіяле «Харчавік-Агра» ААТ «Чырвоны харчавік АграСэрвіс» з гэтай задачай цалкам справіліся, у ААТ «Саўгас Кісялевічы» працэнт скошанага складае звыш 70. Найменей ад задання (46%) скошана мнагалетняй травы на гэтую пару ў ААТ «Агракамбінат Бабруйскі».

Калі гаварыць пра сянаж, то гэтага віду корму нарыхтавана ў раёне звыш 40 000 тон ці 55% ад неабходнага. Выканалі план па сенажы аграрыі «Харчавіка-Агра» — нарыхтавалі 7 300 тон або 127% да задання. Найменшыя аб’ёмы да таго, што патрабуецца, у «Агракамбіната Бабруйскі» — 2 000 тон ці 17% і філіяла «Варатынь» ААТ «БЗТДіА» — 4 050 тон або 31%.

Актыўна вядуцца адпаведныя гэтай пары работы па доглядзе пасеваў. У прыватнасці, хімпраполка кукурузы ад пустазелля (праведзены на плошчы звыш 9 000 гектараў ці 80% ад плану), завяршаецца другая хімпраполка цукровых буракоў — апрацавана 540 гектараў, што складае болей за 90% ад задання.

І, вядома ж, раён усебакова рыхтуецца да адказнай сельскагаспадарчай кампаніі года — жніва. Асабліва ўвага надаецца падрыхтоўцы зернеўборачных камбайнаў. Традыцыйна ўборку збажыны плануецца пачаць з азімых — ячменю і рапсу.

Прочитано 71 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.