Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Среда, 15 Июнь 2022 11:35

У «Саўгасе Кісялевічы» нарыхтоўваюць травяны корм

Напружаны тэмп работ, які спрадвеку задаваўся дзядамі і прадзедамі падчас касавіцы і які ўзведалі на сабе многія з нашых чытачоў, — мы спаўна адчулі, пабываўшы на сенакосах ААТ “Саўгас Кісялевічы” ў мінулую пятніцу. Едучы да месца дыслакацыі механізаванага атрада, дзе ад раніцы вяліся валкаванне і падборка са здрабненнем правяленай травы, аднаго за другім сустрэлі напоўненыя зялёнай масай аўтамабілі. Яшчэ адна адзінка тэхнікі-перавозчыка бегала побач з кормаўборачным камбайнам, чацвёртая — стаяла напагатове ў чаканні чаргі.

— Наша задача — не перасу­шыць траву, захаваць яе сакавітасць і закласці сянаж высокіх харчовых якасцяў, — кажа дырэктар “Саўгаса Кісялевічы” Валерый Аляксандравіч Сяргейчык. — Траву, што зараз падымаем і здрабняем, скасілі ўчора ўвечары. А тая, што зараз косім на суседнім полі, пры сённяшнім надвор’і да ўборкі будзе гатова літаральна праз гадзіну.

 

Аляксандр Зорын

 

Бажэна Максімовіч

 

Рыгор Зорын

 

Марына Капорына

 

Алег Дзікі

 

Фёдар Кантаеў

 

Ніна Бычкова


На сенакосах у межах пасёлка Юбілейны, дзе мы пабывалі 10 чэрвеня, касьба вялася другі дзень, у цэлым жа корманарыхтоўку пачалі тыдзень таму. Пры спрыяльным надвор’і першы ўкос мнагалетняй травы, якой тут 1200 га, і нарыхтоўку з яе 5000 т сенажу і 700 т сена збіраюцца завяршыць да Купалля: часу традыцыйнага заканчэння нарыхтоўкі сена з траў першага ўкосу. І гэта пры тым, як заўважае кіраўнік, што сёлетняя трава, як і іншыя расліны, з-за зацяжных халадоў па вясне выспяванне затрымала. У мінулым годзе на гэтую пару корму ў гаспадарцы было нарыхтавана прыкметна болей.
Праўда, апошняе не прычына для адчаю: травастой у “Кісялевічах” высокі і густы, таму запланаваныя з першага ўкосу аб’ёмы корму, як з упэўненасцю адзначыла галоўны аграном Марына Леанідаўна Капорына, у гаспадарцы будуць нарыхтаваны. Запэўніванне, трэба сказаць, небеспадстаўнае: сенакосы паўсюдна бабова-злакавыя, з канюшынай і люцэрнай, да таго ж мнагалетнікі дзеля добрага росту своечасова, у адпаведнасці з тэхналогіяй, падкармілі.
Задачу — своечасова ўправіцца з корманарыхтоўкай, у саўгасе ёсць каму ажыццяўляць. Добрыя памочнікі кіраўніку і галоўнаму аграному — вопытныя, загартаваныя ў працы механізатары і вадзіцелі. Непасрэдна на касьбе заняты Аляксандр Рыгоравіч Зорын. Валкаваннем травы займаецца Фёдар Аліханавіч Кантаеў. Падборку і здрабненне ажыццяўляе Аляксандр Аляксандравіч Курловіч. На перавозцы зялёнай масы занятыя Алег Мікалаевіч Дзікі, Руслан Генадзьевіч Ру­дзянок, Аляксандр Дзмітрыевіч Каталосаў і Андрэй Дзмітрыевіч Надтачэй. Трамбоўкай сянажнай масы ў траншэі займаецца на трактары Амкадор Рыгор Анатольевіч Зорын. Тэхніка ў корманарыхтоўцы ўдзельнічае таксама і новая. Тыя ж граблі ГСР-11 для “Саўгаса Кісялевічы” прыдбала ААТ “БНБК-Агра”, у чыім даверным кіраванні знаходзіцца гаспадарка. На сродкі галаўнога прадпрыемства набыты таксама культыватар і акучнік для апрацоўкі між­раддзяў кукурузы КОН-5,6.
З улікам таго што кукуруза — асноўны інтарэс Беларускай нацыянальнай біятэхналагічнай карпарацыі, у чый склад увахо­дзіць ААТ “БНБК-Агра”, а зна­чыць, і ААТ “Саўгас Кісялевічы”, у гаспадарцы болей чым удвая павялічылі, у параўнанні з папярэднім годам, пасяўныя плошчы расліны — 1360 га супраць 600 га. З удзелам у праекце дзяржаўнага значэння тут звязваюць надзею на паскоранае развіццё, што відавочна ўжо і цяпер. Не маючы недахопу ў сродках аховы, кукуруза добра развіваецца, даючы спадзяванне на высокі ўраджай па восені.
— Самае галоўнае цяпер — каб пасевы былі чыстымі, без пустазелля, — кажа дырэктар, — дзеля гэтага правялі хімпраполку, ажыццяўляем падкормку раслін.
Навідавоку станоўчыя змены і ў жывёлагадоўлі. Дасягнуўшы павелічэння прывагаў буйной рагатай жывёлы ў мінулым годзе, сёлета, пры адсутнасці дэфіцыту ў камбікармах, іх яшчэ павялічылі. А якасны травяны корм, які ў гэтыя дні так арганізавана нарыхтоўваюць, найлепшым чынам разнастаіць рацыёны цялятак і рагуль.

Прочитано 106 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.