Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Среда, 08 Июнь 2022 12:43

Раён уключыўся ў масавую касавіцу

Да масавай касьбы траў першага ўкосу і нарыхтоўкі сенажу і сена прыступілі ва ўсіх без выключэння раённых сельгас­арганізацыях. Каб удосталь забяспечыць жывёлу травяным кормам, раёну патрабуецца нарыхтаваць 77 000 тон сенажу і 8 300 тон сена (пра сілас пакуль гаворка не ідзе). Аб’ёмы немалыя і, зразумела, што, каб з імі справіцца: нарыхтаваць корму не толькі дастаткова, але і якаснага, трэба мець адпаведна пастаўленай задачы тэхніку.

У раёне, як паведаміў намеснік начальніка ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама Аляксандр Каўранін, для мэт корманарыхтоўкі маецца ўсё неабходнае.
— У нас заданне — скасіць 10 260 гектараў сенакосаў. Для гэтага будзе задзейнічана 28 касілак, у тым ліку 8 шыроказахопных (9 і болей метраў, вытворчасцю 40 га ў дзень). Ёсць і новыя: 2 касілкі сёлета набылі ААТ “Міхалёўская Ніва” і адну шыроказахопную — філіял “Варатынь” ААТ “БЗТДіА”. На касавіцы будзе задзейнічана 16 трактарных грабель, у тым ліку новыя (набыў за ўласныя сродкі СВК “Гігант” (9-мет­ровыя), а таксама “Міхалёўская Ніва” і “Саўгас Кісялевічы” (6-метровыя). Гэтага дастаткова, каб і скасіць, і згрэбці неабходныя аб’ёмы травы за два тыдні, як патрабуе тэхналогія. Для здрабнення сянажнай масы магчымасці таксама ёсць. Плануем задзейнічаць 24 кормаўборачныя камбайны, у асноўным КВК-800, якіх 6 адзінак (у “Міхалёўскай Ніве” — новы), столькі ж — замежнай вытворчасці, астатнія — айчынныя КГ-6. Гэта зна­чыць, парк камбайнаў пры наяўнасці паліва, адсутнасці паломак спаўна дазваляе правесці работы па корманарыхтоўцы ў аптымальныя тэрміны. Перавозку зялёнай масы будуць ажыццяў­ляць як аўтамабілі, так і трактары, у тым ліку новыя раскідвальнікі МТУ, якія здольны пераабсталявацца пад гэтую функцыю. Не выкліча праблем і трамбоўка зялёнай масы ў траншэях. Тут будуць праца­ваць як энерганасычаныя трактары, так і “Кіраўцы” ў асобных сельгасарганізацыях. Набылі ўсё неабходнае і для нарыхтоўкі сенажу па прагрэсіўнай тэхналогіі — у стрэч-плёнку. Для гэтага ў раёне маецца чатыры прэсы, у тым ліку новы, барысаўскага завода “Металіст”, які да гэтага сезону набыў філіял “Варатынь”. Так што ў цэлым раён уключыўся ў корманарыхтоўчую кампанію падрыхтаваным, — адзначыў Аляксандр Каўранін.

Што да кадраў механізатараў, якія суправаджаюць корманарыхтоўку, то іх у раёне, як было адзначана, таксама дастаткова. Сітуацыя можа некалькі ўскладніцца, калі да корманарыхтоўкі далучыцца жніво. Але, як паказвае практыка мінулых год, і гэтаму пытанню рашэнне заўжды знаходзіцца.

Сярод іншых палявых работ, што праводзяць у раёне на гэтую пару — хімпраполка кукурузы, цукровых буракоў, яравых збожжавых раслін, падкормка кукурузы і яравой збажыны, а таксама фунгіцыдная апрацоўка азімых яравых і рапсу.

Прочитано 72 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.