Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Четверг, 02 Июнь 2022 15:27

У СВК «Гігант» вядуць догляд за пасевамі

Каб разлічваць на добры ўра­джай, расліну мала пасеяць, упісаўшыся ў аптымальныя тэрміны, прымяніўшы якаснае насенне — трэба яшчэ і якасна дагля­дзець. Для СВК “Гігант” гэта даўно пастулат, хіба толькі ўдасканальва­юць тэхналогію ў залежнасці ад поля і ўмоў надвор’я.

На гэтую пару, па словах галоўнага агранома Уладзіміра Залужнага, доглядныя работы вядуцца ў адпаведнасці з планам. Нядрэнна перазімаваўшы, азімыя збажына і рапс з-за працяглай прахалоднай вясны не займелі асабліва хвароб, у той час як каранёвая іх сістэма ад дастатковай вільгаці і прыдатных для кушчэння тэмператур трывала развівалася. А пасля расліны атрымалі яшчэ і належную падтрымку ў выглядзе мінеральных угнаенняў.
— Зрабілі першую падкормку КАСам, пасля чатырнаццаці-дваццаці дзён — другую такую ж, і цяпер азімыя на выгляд, можна сказаць, на “4” балы. На сённяшні дзень, — удакладняе Уладзімір Аляксандравіч, — бо не ведаю, якім будзе далейшае надвор’е і як будуць развівацца расліны далей.
У падтрымку сваёй асцярожнасці вопытны спецыяліст прыводзіць меркаванне-заўвагу, якую некалі пачуў ад галандскага фермера і якая яму, як кажа, спадабалася сваёй дакладнасцю — у перыяд росту пасеваў казаць, што ячмень добры (менавіта пра яго вялася размова), як мінімум некарэктна, бо ячмень будзе толькі пасля збору ўраджаю, ачысткі зерня і закладкі насення, а пакуль гэта проста добра развітая зялёная маса.
Што датычыцца непасрэдна “Гіганта”, то любая культура на гэты час, як кажа галоўны аграном, патрабуе догляду. З набыццём неабходных прэпаратаў не зусім проста, аднак работу з пастаўшчыкамі ў гаспадарцы нястомна вядуць і своечасова, у адпаведнасці з тэхналогіяй выконваюць доглядныя мерапрыемствы.
А вось якія дакладна мерапрыемствы правялі, право­дзяць і намечаны на бліжэйшую перспектыву, распавяла малады і адказны, са слоў Уладзіміра Залужнага, аграном па ахове раслін СВК Ганна Малаковіч:
— Гэтым часам мы працуем са сродкамі аховы раслін: апрацоўваем азімы рапс, азімыя і яравыя збожжавыя расліны. Пазбаўляемся ад пустазелля, шкоднікаў і хвароб на іх. Апрацоўваем таксама гарох глебавым прэпаратам. Менавіта ў гэтыя дні прымяняем гербіцыды на гароху — уносім той, які стварае на глебе плёнку, дзякуючы чаму пустазелле, прарастаючы, гіне. Рапс цяпер у фазе цвіцення — у гэтую пару звычайна актывізуюцца шкоднікі. Таму апрацоўваем пасевы супраць іх. Пры гэтым праяўляем клопат пра мясцовых пчалаводаў. Перад тым як апраца­ваць пасевы азімага рапсу, заўжды іх папярэджваем, бо хімія дрэнна ўплывае на пчол. Паведамляем пра гэта ў сельсавет, вяскоўцам, якія, як ведаем, займаюцца пчоламі. У далейшых планах апрацоўка кукурузы, яравой збажыны — у нас гэта ячмень, а таксама апрацоўка бульбы. Будзем засцерагаць іх ад хвароб, шкоднікаў і пустазелля.
Заўважым, што Ганна Малаковіч працуе ў “Гіганце” трэці год, так што ўжо, як з усмешкай заўважае, не малады спецыяліст. Прыйшла ў гаспадарку пасля заканчэння Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі, аграэкалагічнага факультэта. У трывалай гас­падарцы дзяўчына з гарадскога пасёлка Акцябрскі, што на Гомельшчыне, апынулася таму, што, атрымаўшы высокі бал дыплома, мела магчы­масць быць у ліку першых на размеркаванні — выбары будучага месца работы. У “Гіганце” ёй усё падабаецца: абавязкі, жыллёвыя ўмовы, калектыў і заўжды гатовыя адгукнуцца і дапамагчы калегі-прафесіяналы. З мінусаў, як кажа, ненармаванасць рабочага графіка: праца ў выходныя не дазваляе часцей бываць у бацькоў, як хацелася б. “Але ж такая ўжо спецыфіка сельскагаспадарчай вытворчасці,— з разуменнем заўважае малады аграном. — Напружа­насць работ тут залежыць ад пары года і надвор’я, таму здараецца і раней пачынаць працоўны дзень, і пазней заканчваць, працаваць у суботу і ня­дзелю”. Пытанне — чым заняць сябе ў вольны час, перад маладым аграномам не стаіць: маючы вялікі інтарэс да шыцця, дзяўчына з задавальненнем прысвячае сябе гэтай справе. Зрэшты, Ганна — адна з тых, хто быў узнагаро­джаны на кірмашы “Вясна-2022” у пятніцу ў “Гіганце”.

На фота: запраўка апрысквальніка перад апрацоўкай ячменю.

Прочитано 75 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.