Задача акцыі — праінфармаваць навучэнцаў, іх законных прадстаўнікоў, а таксама жыхароў сельскіх населеных пунктаў пра праблемы, звязаныя з дзіцячай злачыннасцю, і адказнасцю за гэта: крымінальнай, адміністратыўнай, у тым ліку адказнасцю дарослых за выхаванне сваіх дзяцей.
Адметнасць акцыі ў тым, што яна праводзіцца з выкарыстаннем інфармацыйных тэхналогій: перадача інфармацыі адбываецца пасродкам мэсэнджараў: вайбер, бацькоўскія і класныя чаты. Таксама распрацаваны буклеты, інфармацыйныя лісткі для распаўсюджання сярод насельніцтва, інфармацыя змяшчаецца і на стэндах, сайтах і г. д.
Да таго ж, у межах акцыі кіраўнікі ўстаноў адукацыі наведваюць калектывы арганізацый, даводзяць работнікам інфармацыю па прафілактыцы наркаманіі сярод непаўналетніх і наступствах, якія чакаюць тых, хто ўжывае, захоўвае ці распаўсюджвае наркатычныя сродкі.



