На кірмашы можна было не толькі прыдбаць разнастайныя тавары ад перапрацоўшчыкаў прадукцыі сельскай гаспадаркі: ААТ “Магілёўскі мясакамбінат”, ААТ “Булачна-кандытарская кампанія “Дамачай”, ААТ “Рассвет імя К.П. Арлоўскага”, ААТ “Ціхінічы”, але і падзякаваць мясцовым перадавікам — прыняць удзел у цырымоніі ўзнагароджання пераможцаў спаборніцтваў паміж працаўнікамі СВК “Гігант” па выніках веснавых палявых работ. А таксама набрацца станоўчых уражанняў ад святочнага канцэрта з удзелам творчых калектываў раёна.


