Пры гэтым у радзе гаспадарак на зерневыя мэты расліна ўжо пасеяна. Гэта датычыцца філіяла “Варатынь” ААТ “БЗТДіА”, СВК “Гігант”, ААТ “Міхалёўская Ніва”, ААТ “Неўскі-Агра”, філіяла “Харчавік-Агра” ААТ “Чырвоны харчавік АграСэрвіс”.
Таксама працягваецца пасадка бульбы, у стадыі завяршэння (пасеяна 96% ад плану) — сяўба цукровых буракоў, вядзецца падрыхтоўка глебы пад сяўбу культур, праводзяцца адпаведныя сезону мерапрыемствы па доглядзе пасеваў.
…І малочныя справы
Па дадзеных райсельгасхарчу, вытворчасць малака ў раёне на гэтую пару апераджае мінулагодні ўзровень, тэмп росту складае 103%.
Сярэднесутачны ўдой на карову — 12,8 кг малака. А ў тых жа філіяле “Варатынь” ААТ “БЗТДіА” — 23,6 кг, у філіяле “Харчавік-Агра” ААТ “Чырвоны харчавік АграСэрвіс” — 18,9 кг малака. У цэлым жа з васьмі раённых сельгасарганізацый да ўзроўню папярэдняга года плюсуюць ўсе, за выключэннем ААТ “Агракамбінат Бабруйскі”, але і там разлічваюць па выніках 10-14 дзён выйсці на леташні ўзровень.
На гэтую пару, як і планавалася, болей за 5 840 кароў сельгасарганізацый знаходзяцца на пашы, дзе арганізаваны франтальны выпас. З тэхнікамі-
асемянатарамі і работнікамі, якія ажыццяўляюць выпас, па словах намесніка начальніка райсельгасхарчу Аляксандра Кісялёва, праведзены вучобы па арганізацыі выяўлення ў ахвоце і асемянення жывёлы ў летне-пашавы перыяд, дэтальна абмеркаваны іншыя, датычныя выпасу пытанні.