Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Суббота, 14 Май 2022 15:18

У Бабруйскім раёне прайшоў бацькоўскі сход

Раённы бацькоўскі сход “Бяспека дзяцей — клопат дарослых”, мэтай якога стала прафілактыка безнагляднасці і правапарушэнняў непаўналетніх, гвалту і жорсткага абыходжання з дзецьмі, фарміраванне адказных адносін да выканання бацькоўскіх абавязкаў, прайшоў сёння ў раённым  Цэнтры культуры пад началам намесніка старшыні Бабруйскага райвыканкама, старшыні камісіі па справах непаўналетніх Таццяны Варанко.

Удзел у сходзе прынялі законныя прадстаўнікі непаўналетніх, дарослыя з ліку бацькоўскага актыву ўстаноў адукацыі, прыёмныя бацькі, прадстаўнікі раённага выканаўчага камітэта, службаў прафілактыкі раёна: РАУС, Бабруйскага гаррайаддзела па НС. Апошнія, да таго ж, правялі вучобу з бацькамі адносна бяспечнай жыццядзейнасці.

 

Пытанняў абмеркавалі нямала. Галоўным пасылам было — адказна аднесціся да выканання бацькоўскіх абавязкаў, не пакідаць дзяцей адных і ў прамым і ў пераносным сэнсе. Забяспечыць, асабліва на летні час, занятасць падлеткаў, цікавіцца  іх вольным часам, колам зносін, даверліва размаўляць з дзецьмі, каб папярэдзіць няшчасныя выпадкі, правапарушэнні і злачынствы.

Да дарослых таксама давялі інфармацыю пра работу дзіцячых летніх аздараўленчых лагераў у час канікулаў, спартыўных залаў і пляцовак.

Прочитано 112 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.