Цалкам завяршыць сяўбу збожжавых і зернебабовых раслін, нягледзячы на поўную гатоўнасць да гэтага сельгасарганізацый, як адзначыў начальнік вытворчага аддзела Віктар Садоўскі, не дазволіла дажджлівае надвор’е — пераўвільгочаная зямля не дала магчымасці працаваць на полі тэхніцы. Дзень-два без ападкаў — і сяўба будзе ўзноўлена. Там, дзе магчыма, — працягваецца і цяпер. Вядуцца, пры магчымасці, ворыўныя работы, падрыхтоўка пад сяўбу глебы.
У радзе гаспадарак: філіяле «Харчавік-Агра» ААТ «Чырвоны харчавік Агра-Сэрвіс», ААТ «Агракамбінат Бабруйскі», ААТ «Саўгас Кісялевічы» пачалі сеяць кукурузу. Пад расліну ў раёне сёлета плануецца заняць 13 тысяч га.
Праводзяцца доглядныя мерапрыемствы на пасевах азімых — у сельгасарганізацыях прыступілі да другой падкормкі збажыны і рапсу.