Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Четверг, 21 Апрель 2022 10:20

У раёне праходзяць дні жывёлавода

Падвядзенне вынікаў папярэдняга месяца, аналіз бягучага стану работы ў галіне, выкананне даведзеных заданняў па вытворчасці малака, мяса і вырашэнне звязаных з гэтым праблем — толькі частка пытанняў, якія абмяркоўваюцца падчас Дня жывёлавода ў калектывах ферм і комплексаў з удзелам кіруючага складу сельгасарганізацый, прадстаўнікоў райсельгасхарчу, галіновага прафсаюза, зацікаўленых службаў. У ААТ “Міхалёўская Ніва” Дзень жывёлавода прайшоў сёння на малочна-таварных фермах “Хімы”, “Воўчая Гара” і “Плёсы”. Пытанняў закранулі шмат, але асноўнае, вядома ж, — вытворчасць прадукцыі.

— За першы квартал, у параўнанні з адпаведным перыядам мінулага года, мы па малаку сплюсавалі і ў цэлым па гаспадарцы, і па кожнай ферме. А вось паказчыкі бягучага стану не аднародныя. Калі на МТФ “Хімы” вытворчасць працягваюць нарошчваць— за кошт павелічэння сярэднедзённых удоеў малака на рагулю, то на “Воўчай Гары” і “Плёсах” дапушчана зніжэнне. Прычына апошняга найперш у праблеме асемянення жывёлы, на чым завязана вытворчасць жывёлагадоўлі ў цэлым. І вырашаць яе — справа не толькі тэхніка-асемянатара, але ўсяго калектыву, тым болей што і за выяўленне ў ахвоце жывёлы, і за атрыманае цялятка работнікам даплачваем, — адзначыла падчас наведвання двух апошніх ферм дырэктар Алена Васільеўна Пацыенка. Пры гэтым яна заўважыла, што ўсё неабходнае для нарошчвання аб’ёмаў прадукцыі, павелічэння эфектыўнасці працы, ад чаго напрамую залежыць заробная плата кожнага, на МТФ маецца. На спосабах вырашэння праблем па ўзнаўленні статку, захаванасці маладняку як асновы для далейшага нарошчвання аб’ёмаў прадукцыі на фермах засяродзіла ўвагу начальнік Бабруйскага філіяла РУСПП “Магілёўскае Дзяржплемпрадпрыемства” Раіса Мікалаеўна Кавалёва.

Значная ўвага была ўдзелена пытанням бяспечнай жыццядзейнасці работнікаў галіны. Як не ўчыніць пажар, спальваючы смецце, чаму ў выйгрышы тыя, хто паклапаціўся пра аўтаномны пажарны апавяшчальнік і як правільна яго эксплуатаваць, чаму важна не пакідаць не выключанымі электрапрыборы, мець ля печы прытопачны ліст, якую бяду нясе курэнне ў пасцелі — пра гэта і іншае давёў жывёлаводам інспектар секрата прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Бабруйскага гаррайаддзела па НС Яўген Тоўсцік.

 

Прочитано 96 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.