Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Среда, 20 Апрель 2022 14:10

У “Міхалёўскай Ніве” сеюць раннюю ярыну

Калі ў гаспадарках з большымі трактара-машыннымі магутнасцямі могуць сабе дазволіць перачакаць дзень-два непагадзі, то ў ААТ “Міхалёўская Ніва” перапынак на надвор’е не робяць. Распланаваны кожны дзень. Таму на палях у панядзелак засталі літаральна ўсю глебаапрацоўчую, пасяўную тэхніку і тую, што задзейнічана на ўнясенні мінеральных угнаенняў у глебу.

— Зроблена на гэтую пару нямала, — расказвае дырэктар Алена Васільеўна Пацыенка. — З плану ў 1283 гектары веснавога ворыва пракладзена 785 га ці 61%. Адначасова закрываем віль­гаць, рыхтуем глебу да сяўбы, у тым ліку зяб­ліўнае ворыва, і сеем. Ранняй ярыны пасеялі 611 гектараў з 930 запланаваных або 66%, у тым ліку 330 гектары ячменю, 130 — аўсу, 151 гектар зернебабовых.
Непасрэдна ў панядзелак хлебаробы былі заняты на сяўбе ячменю. Работа вялася, нягледзячы на тое, што то тут, то там у нізінных месцах паблісквала вада. “Калі вільгаць сыдзе, дасеем гэтыя месцы малой пасяўной тэхнікай”, — тлумачыць аграном Сяргей Мікалаевіч Мартынчык, які таксама на полі, кантралюе ход пасяўной.
Кантраляваць непасрэдна сейбі­таў не патрабуецца. За штурваламі пасяў­ных агрэгатаў, энерганасычаных трактараў МТЗ-3022 з сеялкамі Рабе-6 і АКПМ-6, — аксакалы хлебаробчай справы, людзі з вялікім вопытам работы і вялікімі маральнымі прынцыпамі: Анатоль Анатольевіч Кукабака (пра яго працоўныя перамогі пісалі неаднойчы) і шматразовы раённы перадавік на сяўбе і жніве (9 год адпрацаваў у СВК “Гігант” і вось ужо ад восені — у “Міхалёўскай Ніве”), жыхар аг. Міхалёва, — Валянцін Рыгоравіч Тарасевіч.
Каб сеялкі не прастойвалі, да кожнай прыстаўлена па адзінцы тэхнікі, якая падвозіць насенне. Гэтая работа даручана вадзіцелю Анатолю Аляксандравічу Рафалёнку і трактарысту Аляксанд­ру Васільевічу Юшкевічу. Яшчэ дзве адзінкі (МТЗ-82 з агрэгатам РУ-1000 пад упраўленнем Аляксандра Мікалаевіча Хаванскага і агрэгат Раса, якім запраўляе Канстанцін Уладзіміравіч Манько) задзейнічаны на падкормцы азімых.

 

Анатоль Рафалёнак

 

Аляксандр Юшкевіч

 

Сяргей Мартынчык

 

Валянцін Тарасевіч

 

Анатоль Кукабака

 

Аляксандр Хаванскі

 

Канстанцін Манько

 

Віктар Гаўрылюк

На гэтую пару, як нам паведамілі, у гаспадарцы таксама падсеяна 300 гектараў мнагалетнікаў, вывезена 44 тысячы тон арганікі (118% да задання), з іх больш за палову — 26 тысяч тон, унесена ў глебу. Вядзецца другая за вясну падкормка азімых і рапсу, уносяцца мінеральныя ўгнаенні пад сяўбу цукровых буракоў. Салодкіх караняплодаў запланавана 300 гектараў, але планка, магчыма, будзе паднята. Да гэтага ў гаспадарцы гатовы. Тым болей што сёлета абнавілі сеялку для гэтых мэт.
Упершыню ў “Міхалёўскай Ніве” пасе­юць грэчку, якой запланавана 100 гектараў. “Хвалюемся, як заўжды, калі бярэш­ся за новую справу, вывучаем тэхналогію вырошчвання расліны, падбіраем прыдатную зямлю пад яе”, — дзеліцца дырэктар.
Тэхнікай па-максімуме ў сельгасарганізацыі стараюцца абыходзіцца ўласнай, але прыцягваюць і з боку. Трактарам з плугам дапамагло ААТ “ПМК-84 Водбуд”, “Бабруйскі мясны комплекс” — чатырмя трактарыстамі з МТЗ-1221. Памочнікі, па словах Алены Пацыенкі, працавалі зла­джана, з задачай справіліся на выдатна.
Дзеля павелічэння вытворчасці працы ў “Міхалёўскай Ніве”, як і ў іншых раённых сельгасарганізацыях, працаўнікі палёў забяспечаны гарачым харчаваннем. Абеды гатуюцца ў калгаснай сталовай у Плёсах, абыходзяцца работнікам у паўтара рубля.
— Зразумела, праблемы здараюцца, іх няма толькі ў тых, хто нічога не робіць, — заўважае дырэктар. — Але на тое мы і ёсць, каб праблемы вырашаць. Так што ўпэўнена рухаемся наперад, з настроем закладваем новы ўраджай, каб можна было разлічваць на добрыя вынікі сваёй працы.

Прочитано 98 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.