Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Четверг, 14 Апрель 2022 11:42

У Бабруйскім раёне падвялі вынікі работы жывёлагадоўлі за квартал

Пасяджэнне з гэтай нагоды адбылося на базе філіяла “Варатынь” ААТ “Бабруйскі завод ТдіА” з удзелам старшыні райвыканкама Аляксандра Сухадольскага. 

“Па выніках квартала дасягнуты паказчыкі і годныя, і тыя, над якімі трэба працаваць, — адзначыў першы намеснік старшыні, начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні  Аляксей Жураўлёў, нацэльваючы кіраўнікоў, галоўных спецыялістаў галіны, загадчыкаў ферм на плённую працу.

З лічбамі вытворчасці малака і мяса за справаздачны перыяд пазнаёміў намеснік начальніка райсельгасхарчу па жывёлагадоўлі Аляксандр Кісялёў. За студзень-сакавік, як ён адзначыў, вытворчасць малака ў раёне склала 9878 тон або 102,7% да адпаведнага перыяду  мінулага года; таварнасць малака — 91% (+1%); удой малака на адну карову за тры месяцы склаў 1123 кг (+31 кг); вытворчасць мяса — 777 т ці 100,5%. У дапаўненне выступілі, засяродзіўшы ўвагу на праблемах па ўзнаўленні статку, начальнік Бабруйскага філіяла РУСПП “Магілёўскае дзяржплемпрадпрыемства” Раіса Кавалёва і галоўны ветэрынарны ўрач раёна Андрэй Аляксееў. Кіраўнікі сельгасарганізацый, дзе дапушчана невыкананне вытворчых заданняў, далажылі аб прычынах апошняга і спосабах, здольных сітуацыю выправіць.

 

На малочна-таварнай ферме №1 “Варатынь”, дзе ўдой на карову 23 кг у дзень, удзельнікі пасяджэння пазнаёміліся з працэсам выпайкі нованароджаных цялят малозівам і кантролем за гэтым, вакцынацыяй жывёлы, з укаранёнай на МТФ тэхналогіяй запарвання зерня для дойнага статку. На малочна-таварным комплексе — з прагрэсіўным спосабам утрымання маладняку (нядаўна для гэтых мэт у гаспадарцы ўзвялі сучасны арачнік). 

— Працаваць ёсць над чым. Трэба адшліфоўваць тэхналогіі, сёлета ўзмоцнена папрацаваць над стварэннем кармавой базы —якасцю корму, пашырэннем пасяўных плошчаў. Працаваць ёсць каму. І тут галоўнае — гарэць справай, якой займаешся, тады абавязкова ўсё атрымаецца, — адзначыў, акцэнтуючы ўвагу на задачах галіны Аляксандр Сухадольскі. Кіраўнік раёна выказаў сельгасвытворцам словы падзякі за работу ў малочнай галіне па выніках папярэдняга года — па росту вытворчасці раён выйшаў на другое месца ў вобласці. “Рост 103% хоць і не той, якую задачу ставілі, але гэта радуе, натхняе на далейшую працу”, — сказаў ён.

Прочитано 113 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.