Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Четверг, 17 Март 2022 15:52

У раёне правялі перадпасяўны маніторынг сельгасарганізацый

Маніторынг-узаемаправерка сельскагаспадарчых арганізацый на прадмет іх падрыхтаванасці да веснавых палявых работ прайшоў у раёне ўчора. Удзел у аглядзе механізаваных двароў, лінейкі гатоўнасці тэхнікі прынялі старшыня райвыканкама Аляксандр Сухадольскі, начальнік райсельгасхарчу Аляксей Жураўлёў, прадстаўнікі райкама прафсаюза работнікаў АПК, дзяржаўнай інспекцыі па насенневодстве, каранціне і ахове раслін, кіраўнікі і галоўныя спецыялісты гаспадарак.

Апошнія далажылі аб ступені гатоўнасці сельскагаспадарчай тэхнікі да выхаду ў поле, падрыхтаванасці насеннага матэрыялу да сяўбы, назапашанасці мінеральных угнаенняў, арганікі, сродкаў аховыкі раслін. Кіраўнікі — аб падрыхтаванасці гаспадарак да пасяўной кампаніі ў цэлым: як вырашаны пытанні аплаты працы людзей на пасяўной, арганізацыі працоўнага спаборніцтва, як наладжана харчаванне работнікаў палёў, забяспечанасць іх спецадзеннем, сродкамі індывідуальнай аховы, наколькі сур’ёзны падыход да рэалізацыі мерапрыемстваў па тэхніцы бяспекі і супрацьпажарнай бяспекі падчас палявых работ і аб іншых значных пытаннях.

 

Там жа былі абмеркаваны спосабы вырашэння арганізацыйных пытанняў, якія патрабуюць дапрацоўкі. Удзельнікі маніторынгу абмяняліся кампетэнцыяй на гэты конт. 

—  Вясна, хутчэй за ўсё, будзе кароткай, вільгаць уваходзіць імгненна, таму прыйшоў час уступаць у пасяўную кампанію актыўна. У раёне ўжо пачалі ўносіць калійныя ўгнаенні, вывазку і ўнясенне арганікі, прыступілі да ворыўных работ, закрываем вільгаць — і будзем пачынаць сеяць, — адзначыў Аляксандр Сухадольскі.

У дачыненні гатоўнасці раёна да веснавой кампаніі заўважыў, што тэхніка падрыхтавана на 98 працэнтаў, насенне маецца і яно таксама падрыхтавана, кадры ёсць — да гэтай работы будуць прыцягнуты таксама і механізатары, якія на зімовы перыяд пераходзілі на работу ў іншыя месцы. “Будзем арганізоўваць работу нават і ў дзве змены, бо наша задача — правесці пасяўную кампанію ў кароткі тэрмін”, — сказаў кіраўнік раёна. 

 

Прочитано 121 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.