Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Пятница, 11 Март 2022 12:17

У Бабруйскім раёне прайшло прафарыентацыйнае мерапрыемства

На сустрэчу з вучнямі 9-11-х класаў раённых устаноў адукацыі, перад якімі ўжо цяпер стаіць  пытанне выбару будучай прафесіі, прыехалі прадстаўнікі вузаў і сузаў, якія рыхтуюць спецыялістаў для аграрнай галіны краіны, у прыватнасці, Беларускага дзяржаўнага аграрнага тэхнічнага універсітэта, Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі, Бабруйскага дзяржаўнага аграрна-эканамічнага каледжа, Клічаўскага дзяржаўнага аграрна-тэхнічнага каледжа, Жыліцкага дзяржаўнага сельскагаспадарчага каледжа. Яны падрабязна распавялі і пасродкам мультымедыя прадэманстравалі аб спецыяльнасцях, якім навучаюць, пра перспектыву выпускнікоў вышэйшых і сярэдніх устаноў АПК, пра быт студэнтаў і навучэнцаў, магчымасці для арганізацыі вольнага часу, бонусы ў выглядзе ўмоў паступлення, авалодання вадзіцельскім пасведчаннем і інш.

 

Вітаючы прысутных, старшыня Бабруйскага райсавета дэпутатаў Геворг Мелканян заакцэнтаваў увагу школьнікаў на патрэбе раёна ў спецыялістах і работніках сельскагаспадарчага накірунку. Пры гэтым нагадаў, абіраючы прафесію, кіравацца ў тым ліку прынцыпам “дзе нарадзіўся, там і прыгадзіўся”.

 

Начальнік аддзела па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама Алеся Стэльмак падзякавала гасцям за своечасовую слушную інфармацыю, школьнікаў заклікала з усёй сур’ёзнасцю падыйсці да вучобы, падрыхтоўкі да выпускных іспытаў і выбару будучай прафесіі. Тым, хто вырашыць звязаць жыццё з працай у аграрнай галіне, параіла разглядзець пытанне мэтавага навучання — вярнуцца працаваць на родную Бабруйшчыну.

Пра тое, што апошняе — не горшы, а, магчыма, адзін з найлепшых варыянтаў для маладога чалавека, распавяла спецыяліст па арганізацыі закупак СВК “Гігант” Анастасія Усава, у нядаўнім навучэнка Бабруйскага аграрна-эканамічнага каледжа, малады спецыяліст “Гіганта”. Яна падзялілася з будучымі абітурыентамі ўражаннем ад работы ў эканамічна трывалай сельгасарганізацыі раёна, з гордасцю прадэманстравала відэафільм пра высокія вытворчыя дасягненні калектыву.  

 

Прочитано 80 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.