Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Четверг, 03 Март 2022 10:42

Каму можна, а каму нельга гандляваць насеннем сельскагаспадарчых раслін

15 лістапада мінулага года ўступіў у сілу Закон Рэспублікі Беларусь ад 7 мая 2021 года “Аб селекцыі і насенневодстве сельскагаспадарчых раслін”. Дакумент выклікаў жывы інтарэс сярод тых, хто займаецца вырошчваннем і рэалізацыяй насення і расады, і незнарок: для гэтага накірунку дзейнасці з’явіліся абмежаванні. Якія? Разбіраемся з начальнікам Дзяржаўнай інспекцыі па насенневодстве, каранціне і ахове раслін Сяргеем Казябай.

— Сяргей Анатольевіч, для пачатку — што адносіцца да сельскагаспадарчых раслін?
— Сельскагаспадарчымі раслінамі называюць збожжавыя, зернебабовыя, кармавыя, тэхнічныя, алейныя расліны, бульбу, гародніну, пладовыя, ягадныя, лекавыя, кветкавыя і іншыя расліны, якія выкарыстоўваюць у сельскай гаспадарцы.
— Што адносяць да насеннага матэрыялу?
— Насеннем сельскагаспадарчых раслін, як тлумачыцца ў законе, з’яўляецца ўласна насенне раслін, саджанцы, плады, часткі складаных пладоў, суплоддзі, цыбуліны, клубні, мерыстэмныя матэрыялы (чаранкі) і іншыя генератыўныя і вегетатыўныя часткі сельскагаспадарчых раслін, прызначаныя для размнажэння (узнаўлення) сельскагаспадарчых раслін.
— Ці правільна я зразумела, што, згодна з артыкулам 16 Закона, рэалізацыя насення сельскагаспадарчых раслін фізічнымі асобамі, якія не з’яўляюцца суб’ектамі насенневодства сельскагаспадарчых раслін, забаронена?
— Гэта так. Адно з асноўных змен закона — выключэнне са спісу вытворцаў насення сельскагаспадарчых раслін фізічных асоб, якія не зарэгістраваны індывідуальнымі прадпрымальнікамі і не маюць статусу юрыдычнай асобы.
— Ці не вынікае з гэтага, што фізічным асобам — уладальнікам прыватных падворкаў, якія раней маглі папаўняць сямейны бюджэт за кошт гандлю расадай і саджанцамі на рынку, цяпер гэтым займацца нельга?
— Не зусім так. З’явілася ўмова — каб прадаваць насенне раслін сельскагаспадарчага прызначэння, на іх патрабуецца пасведчанне. У адпаведнасці з Законам пасведчаннем на насенне сельскагаспадарчых раслін з’яўляецца дакумент, які пацвярджае гатунковыя і пасяўныя якасці рэалізуемага насення, у тым ліку ўвезенага ў нашу краіну. Пры неабходнасці яно выдаецца прадаўцом насення падчас рэалізацыі спажыўцу. І сапраўды, прадаваць насенне сельскагаспадарчых раслін тым, хто не з’яўляецца суб’ектам насенневодства сельскагаспадарчых раслін, гэта значыць — фізічным асобам, забаронена. Але тут ёсць адзін момант. Плады, клубні, расада гародніны (да прыкладу, перцаў, капусты, таматаў) і кветкавых раслін, не прызначаныя для наступнага размнажэння (узнаўлення), пад дзеянне Закона не падпадаюць. Таму фізічныя асобы, якія ў тым ліку займаюцца вядзеннем прыватнай падсобнай гаспадаркі, могуць іх рэалізаваць. Праўда, з агаворкай — продаж расады гароднінных і кветкавых раслін на гандлёвых месцах на рынку фізасобамі дапускаецца пры наяўнасці ў іх пасведчання на насенне сельскагаспадарчых раслін, якое пацвердзіць якасць высеянага насення і атрыманай з яго расады, што адпавядае патрабаванням правілаў функцыянавання рынкаў.
— Іншымі словамі — прадаваць расаду на рынку ўладальнік падсобнай гаспадаркі можа толькі з пасведчаннем на насенне, якое высяваў на расаду?
— Так. З гэтым дакументам можна смела прадаваць расаду на рынку, каб у выпадку неабходнасці прад’явіць пакупніку.
— А што з тымі, хто, займаючыся расадай, звычайна выкарыстоўваў для гэтага ўласна сабранае насенне?
— У іх могуць быць праблемы. Таму той, хто выро­шчвае расаду для насенных мэт, павінен мець дакументы, якія пацвярджаюць паходжанне насеннага матэрыялу: пасведчанне на насенне, акты апрабацыі на расліны, да таго ж, прыдзецца зарэгістравацца як юрыдычная асоба ці індывідуальны прадпрымальнік.

Калі коратка: насеннем сельскагаспадарчых культур могуць гандляваць толькі юрыдычныя асобы ці ІП, расадай — у тым ліку фізічныя асобы, але для продажу прадукцыі на рынку ім трэба мець пасведчанне на насенне, з якога атрымалі расаду. Рэалізаваць расаду на рынку, якую атрымалі з уласнага насення, нельга.

Прочитано 90 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.