Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Среда, 02 Март 2022 09:03

Прайшла пазачарговая сесія райсавета дэпутатаў

Пазачарговая 45-я сесія Бабруйскага раённага Савета дэпутатаў 28 склікання пад началам старшыні Геворга Мелканяна працавала ў райвыканкаме ў панядзелак.

На абмеркаванне дэпутатаў было вынесена 4 пытанні, тры з якіх датычыліся прывядзення ва ўзгоду з дзеючым заканадаўствам раней прынятых рашэнняў. Да прыкладу, рашэнне ад 5 лістапада 2019 г. №21-2, якое мае на ўвазе падтрымку малога і сярэдняга прадпрымальніцтва, зменена, па словах дакладчыцы — начальніка фінансавага аддзела райвыканкама Юліі Асташовай, у часці непавелічэння ставак падаткаў на працягу першых трох год работы ўпершыню створанай юрыдычнай асобе па вытворчасці тавараў, работ і паслуг.
Таксама дэпутаты зацвердзілі план дзеянняў па прафілактыцы хвароб і фарміравання здаровага ладу жыцця для дасягнення паказчыкаў Мэт устойлівага развіцця Бабруйскага раёна на 2022-2023 г. г. — даклад па гэтым пытанні зрабіла Наталля Шынкарова, намеснік галоўнага ўрача Бабруйскага занальнага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі. Прааналізаваўшы выкананне плана на два папярэднія гады, яна адзначыла, што па ўсіх мерапрыемствах, якія былі намечаны, ёсць поспех. У прыватнасці, адсутнічае рэгістрацыя выпадкаў прафесійнага інфіцыравання вірусным гепатытам В сярод медработнікаў, вертыкальнай перадачы гепатыта В ад маці да дзіцяці. Не зарэгістравана ў раёне выпадкаў шаленства сярод насельніцтва і выпадкаў малярыі. У мэтах задаволення патрэбы грамадзян у даступным і камфортным жыллі за перыяд 2020-2021 г. г. уве­дзены ў эксплуатацыю пасля капітальнага рамонту жылыя дамы, праведзена мадэрнізацыя кацельных на мясцовых відах паліва, пабудавана 11 станцый абезжалез­вання, палеп­шана матэрыяльна-­тэхнічная база ўстаноў адукацыі: набыта 9 адзінак халадзільнага і тэхналагічнага абста­­лявання, праве­дзены капі­тальныя рамонты накрыцця ва ўстановах.
Дзякуючы цеснаму ўзаемадзеянню БЗЦГіЭ з райвыканкамам і райсаветам дэпутатаў, удалося выбудаваць сістэму ў пытанні навядзення парадку на тэрыторыі сельсаветаў — у выніку прыняцця сумесных мер ліквідавана больш за 40 звалак.

 

Прочитано 95 раз
Занятость Туризм и отдых Туристическая карта Бобруйского района
© 2025 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.