Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Пятница, 18 Февраль 2022 09:49

Творчасць прынесла поспех

Плённым стаў сёлетні год для навучэнцаў інструментальнага аддзялення Бабруйскай раённай дзіцячай школы мастацтваў пас. Туголіца — прынёс шэраг перамог у розных намінацыях.

Арсеній Аксёнаў у намінацыі «Дэбют» (конкурс «Рытмы натхнення») стаў лаўрэатам 2-й ступені, Кірыл Фралоў — лаўрэатам 1-й ступені ў гэтым конкурсе, а таксама ў творчых спаборніцтвах — конкурсах «Калядная казка», «Мар з Музыкантафф», «Музыка нас звязала». Дуэт «Гармонія»: Кірыл Фралоў (гітара) і Насця Сідарэнка (домра) у конкурсе «Art London fest» стаў лаўрэатам 1-й ступені.

— Мы, вядома ж, марылі пра новых адораных вучняў, пра прызавыя месцы — і новы год у гэтым плане нас моцна парадаваў! — не без эмоцый расказвае настаўніца школы мастацтваў Наталля Уладзіміраўна Бычкоўская, пералічваючы імёны і ўзнагароды выхаванцаў.

Яна жадае сваім вучням не спыняцца на дасягнутым, заўжды імкнуцца да большага, творчага запалу і натхнення. Адначасова выказвае шчырую падзяку бацькам навучэнцаў: Аксёнавай В.Ю., Сідарэнка А.Р., Фраловай Л.А. за матэрыяльную падтрымку, актыўны ўдзел у жыцці сваіх дзяцей.

Прочитано 206 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.