Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Понедельник, 31 Январь 2022 08:20

Моладзь АПК Бабруйшчыны наведала сталіцу

Ініцыятарамі экскурсійнай паездкі моладзі раённых гаспадарак і прадпрыемстваў, якія перапрацоўваюць сельгаспрадукцыю, у сталіцу краіны — горад Мінск стала ўпраўленне па сельскай гаспадарцы і харчаванні Бабруйскага райвыканкама і райкам прафсаюза работнікаў АПК. Апошні вылучыў і сродкі на гэта.

— Упэўнена, што будзе цікава. Плануем пабываць на стратэгічным для краіны МТЗ, дзе вырабляюць трактары, з якімі многія, асабліва хлопцы-інжынеры, па рабоце сутыкаюцца, у нацыяльнай бібліятэцы, зрабіць экскурс па горадзе: пазнаваўча, цікава і з карысцю правесці час. Хочацца, каб моладзь адарвалася ад звыклых штодзённых спраў, набралася станоўчых эмоцый, уражанняў, каб маладыя спецыялісты, якіх у перавазе, пазнаёміліся, пасябравалі, абмяняліся першым вопытам. Да таго ж, хочацца, каб юнакі і дзяўчаты напярэдадні значнай падзеі — рэферэндуму па Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, ацанілі маштабы зробленага ў краіне за апошнія гады, адчулі гордасць за сваю дзяржаву, — адзначыла лідар раённай арганізацыі АПК Надзея Дудаль, якая і ўзначаліла паездку.

Намеснік старшыні Бабруйскага райвыканкама Аляксей Жураўлёў, які, да таго як адправіцца юнакам і дзяўчатам у падарожжа, прыйшоў пажадаць ім прыемнага адпачынку, засяродзіў увагу на пытанні ўдзелу ў канстытуцыйным рэферэндуме.   

— Вам будаваць будучыню, у ёй жыць. Таму чакаю ад вас дарослага, абдуманага падыходу да выканання свайго грамадзянскага абавязку, — заўважыў намеснік старшыні.

Аляксей  Жураўлёў таксама перасцярог маладых людзей ад уплыву негатыўнай, фэйкавай інфармацыі, якая зачастую з’яўляецца ў інтэрнэце. Заклікаў падыходзіць да кожнага свайго ўчынку адказна і сур’ёзна.

 

Прочитано 199 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.