Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Пятница, 28 Январь 2022 16:41

У філіяле «Варатынь» прайшла сустрэча з грамадскасцю

Выканаць грамадзянскі абавязак — прыняць удзел у намечаным на 27 лютага рэферэндуме па Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, аддаць свой голас у падтрымку той, па якой жыве краіна, ці абноўленай. З такім пасылам праходзяць у гэтыя дні сустрэчы ў калектывах раённых устаноў, сельгасарганізацый, прадпрыемстваў.

У чацвер размова на гэтую тэму адбылася на базе філіяла «Варатынь» ААТ «Бабруйскі завод ТДіА», дзе сабраліся не толькі работнікі гаспадаркі, але і прадстаўнікі іншых арганізацый аграгарадка. Удзел у мерапрыемстве прынялі старшыня Бабруйскага раённага Савета дэпутатаў Геворг Мелканян, старшыня мясцовага сельвыканкама Уладзімір Вяроўкін, памочнік дырэктара ААТ «БЗТДіА» па сельскай гаспадарцы Марына Аўрамчык, кіраўнік філіяла «Варатынь» Андрэй Сцяпанаў і намеснік кіраўніка па кадрах, сацыяльным развіцці і ідэалагічнай рабоце Святлана Дабравольская.

— Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь — гэта законы, па якіх жыве краіна, развіваецца, будуе ўзаемаадносіны з іншымі дзяржавамі, замацоўвае правы чалавека, а значыць, датычыцца кожнага. Таму вельмі важна, каб кожны з нас праявіў свой грамадзянскі абавязак, прыйшоў на ўчастак для галасавання і падтрымаў той збор законаў, які лічыць правільным, — заўважыў Геворг Мелканян. Ён жа распавёў пра галоўныя дасягненні Беларусі з часу незалежнасці.

Пра прычыны, якія прывялі да неабходнасці абнаўлення Асноўнага Закона, пра змены і дапаўненні Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь давяла Святлана Дабравольская. Яна ж, а таксама іншыя ўдзельнікі сустрэчы адказалі на пытанні зала — па тэме і не толькі.

іншыя ўдзельнікі сустрэчы адказалі на пытанні зала —  па тэме і не толькі.

 

Прочитано 271 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.