Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Понедельник, 24 Январь 2022 08:15

У межах падрыхтоўкі да правядзення рэферэндуму на Бабруйшчыне праходзяць інфармацыйныя сустрэчы ў калектывах

Сёння адбылася інфармацыйная сустрэча дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Уладзіміра Гацко з калектывам Глушанскага ВПК “Дз/сад-СШ”. 

Парламентарый засяродзіў увагу педагогаў і работнікаў установы адукацыі на значнасці намечанага на 27 лютага мерапрыемства. Заклікаў кожнага прыняць удзел у канстытуцыйным рэферэндуме — паўдзельнічаць у вызначэнні будучыні краіны, будучыні сваіх дзяцей і ўнукаў.

 

Дэпутат спыніўся на сутнасці змен Асноўнага Закона і патлумачыў прычыны, якія прывялі да неабходнасці абнавіць Канстытуцыю.

***

Раней у гэтай жа навучальнай установе адбылася сустрэча кіраўніка Бабруйскай раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане” Сяргея Станкевіча. Сяргей Францавіч адзначыў, что пачатак усіх пачаткаў — гістарычная памяць і праўда аб гераічным мінулым беларускага народа. Таму важнасць і своечасовасць гэтых дапаўненняў ў Канстытуцыю — відавочна.

***

“Грамадства пастаянна развіваецца. І таму лагічна, што абноўленая Канстытуцыя закранае практычна ўсе сферы жыцця”, — адзначыла ў сваім выступленні Татьяна Варанко, намеснік старшыні райвыканкама, якая сёння сустрэлася з калектывам Каменскай дапаможнай школы-інтэрната. Таццяна Александраўна падкрэсліла, што змены і дапаўненні Асноўнага Закона краіны закрануць і жыццё будучых пакаленняў, нашых дзяцей і ўнукаў. Таму кожнаму з нас трэба ўважліва вывучыць праект Канстытуцыі і прыняць удзел у рэферэндуме, праявіць сваю актыўную грамадзянскую пазіцыю.

Прочитано 103 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.