Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Четверг, 20 Январь 2022 15:00

Макеты спаленых вёсак Сулева і Прудзішча зрабілі навучэнцы і педагогі раёна

Навучэнцы Бабруйскага раёна разам з выхаванцамі і педагогамі раённага Цэнтра творчасці зрабілі макеты спаленых нямецка-фашысцкімі акупантамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны вёсак Сулева і Прудзішча (фрагмент).

Населеныя пункты размя­шчаліся на адлегласці 2,5 км адзін ад аднаго.

— Макеты вёсак — праца, якую дзеці і дарослыя бабруйшчыны падрыхтавалі для ўдзелу ў конкурсе, аб’яўленым ветэранскай арганізацыяй Магілёўскай вобласці з нагоды 80-годдзя пачатку Вялікай Айчыннай вайны, — адзначыла дырэктар Цэнтра творчасці Юлія Чаркас. — Мэта конкурсу — узнавіць такім чынам спаленыя, падобна Хатыні, вёскі Магілёўшчыны.

На гэтым тыдні работы школьнікаў і педагогаў нашага раёна разам з аналагічнымі іншых рэгіёнаў вобласці будуць выстаўлены ў музеі імя Масленікава ў Магілёве. Непасрэдна выстава макетаў пачнецца 21 студзеня. Да 1 лютага арганізатары абяцаюць вызначыцца з пераможцамі абласнога конкурсу.

Так што пажадаем поспехаў нашым удзельнікам, якія з вялікім энтузіязмам збіралі матэрыял па знішчаных карнікамі вёсках і затым з захап­леннем іх “аднаўлялі”, выкарыстоўваючы для гэтага ўсемагчымы прыродны матэрыял.

— Дзеля таго каб зрабіць макет Сулева, была праведзена немалая пошукавая работа, — расказала педагог Цэнтра творчасці Алена Смарчок. — Мы звярталіся ў Бабруйскі раённы і Магілёўскі абласны краязнаўчыя музеі, у гарадскі архіў, але інфармацыі атрымалі недастаткова. І толькі дзякуючы раённай ветэранскай арганізацыі выйшлі на Антаніну Феліксаўну Цалко, якая нарадзілася і на час вайны (было 12 год) жыла ў в. Прудзішча і наведвалася ў Сулева да родзічаў. Цяпер Антаніне Феліксаўне 93 гады, яна жыве ў дачкі ў Баб­руйску, памяць старой жанчыны захавала не толькі падзеі ліхалецця, але і вуліцу, размяшчэнне падворкаў, хлявоў, лазняў Сулева, іншыя адметнасці мясцовасці, на якія і абапіраліся ў сваёй рабоце ўдзельнікі конкурсу.

 

Прочитано 164 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.