Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Среда, 19 Январь 2022 16:13

У «Гіганце» рыхтуюцца да вясны

Другая палова студзеня да гэтага абавязвае: і тым, што бліжэй да веснавых месяцаў, і яскравым сонечным зіхаценнем.

У сельскагаспадарчым вытворчым кааператыве, па словах галоўнага агранома Уладзіміра Залужнага, гэтай парой займаюцца вывазкай на палі арганічных угнаенняў і назапашваннем мінеральных. Ужо набылі 150 тон вадкіх — карбамідна-аміячнай сумясі (КАС), аформілі заяўкі на іншыя: азотныя, фосфарныя, калійныя. Пакуль вырашаецца пытанне спосабаў іх набыцця. У выпадку, калі дзяржаўная падтрымка не будзе прапанавана, у СВК задзейнічаюць рэзервовы фонд, які, як тут разлічваюць, атрымаецца сфарміраваць у тым ліку ад продажу бульбы.

— Упэўнены, што без мінеральных угнаенняў мы не застанемся. Плануем уносіць іх у глебу ў адпаведнасці з тэхналагічнымі патрабаваннямі да вырошчвання той ці іншай расліны, каб мець магчымасць разлічваць на максімальна высокія ўраджаі, — кажа спецыяліст. Першымі традыцыйна спатрэбяцца азотныя мінеральныя ўгнаенні для падкормкі азімых рапсу і збажыны, мнагалетняй травы.

Сёлета, па словах агранома Залужнага, зімовае надвор’е запознілася. Для азімых пасеваў гэта не ёсць добра: пры высокіх тэмпературах на працягу некалькіх дзён маглі ўзнавіцца вегетацыйныя працэсы. Але ж у гаспадарцы спадзяюцца, што ўсё будзе добра.

Падрыхтоўкай пасяўнога матэрыялу ў «Гіганце» зоймуцца з пацяпленнем. Спяшацца, як тут адзначаюць, няма падставы: вытворчыя магчымасці СВК дазваляюць ачысціць насенне ў кароткі тэрмін. Тым болей што ў мэтах рацыянальнага падыходу да выкарыстання матэрыяльных рэсурсаў ачыстку і пратручванне сумяшчаюць.

Структуру пасяўных плошчаў у вытворчым кааператыве мяняць не плануюць. «Тая, што ёсць, нас цалкам задавальняе, адпавядае задачам — забяспечыць жывёлагадоўлю травяным кормам і фуражом, гаспадарку — таварнай працукцыяй», — адзначыў Уладзімір Аляксандравіч.

Прочитано 177 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.