Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Четверг, 13 Январь 2022 12:23

Падведзены вынікі жывёлагадоўлі

Падведзены вынікі таго, як спрацаваў раён, а разам з тым і сельскагаспадарчыя калектывы ў мінулым годзе па вытворчасці малака і мяса буйной рагатай жывёлы.

Па дадзеных райсельгасхарчу, валавая вытворчасць малака за студзень-снежань 2021 года склала ў раёне 38 364,2 т або 108,5% да ўзроўню 2020 года, рэалізавана за гэты перыяд звыш 34 179 т ці 107,6%.

Найболей прыбавілі па малаку, у параўнанні да папярэдняга года, жывёлаводы СВК «Гігант» — тэмп росту вытворчасці склаў 168%. Другі па велічыні паказчык росту ў ААТ «Саўгас Кісялевічы» — 137,6%, трэці — у ААТ «Міхалёўская Ніва» — 121%. У філіяла «Варатынь» ААТ «БЗТДіА» — 112,4%, філіяла «Харчавік-Агра» ААТ «Чырвоны харчавік АграСэрвіс» — 101,2%. Не дасягнулі мінулагодніх аб’ёмаў малака ў ААТ «Стасеўка» (98,9%), ААТ «Неўскі-Агра» (82,8%) і ААТ «Агракамбінат Бабруйскі» (80,9%).

Удой на адну карову ў год у сярэднім па раёне склаў 4 390 кг ці 109,3%.

Пры гэтым у «Варатыні» на рагулю надаілі рэкордна высокія 7 619 кг (108,1% да папярэдняга года). Другі па велічыні паказчык (зрэшты, як і па выніках 2020 года) на рахунку "Харчавіка-Агра«— 6 401 кг (102,3%). Крыху не дабралі да 5-тысячнага паказчыку работнікі галіны ААТ «Міхалёўская ніва» — 4 963 кг (111%). На ўзроўні сярэднераённага паказчык удою малака на рагулю ў год у СВК «Гігант» — 4 390 кг (169%). У ААТ «Саўгас Кісялевічы» прыкладна на тысячу меней — 3 352 кг (137%), у іншых — ніжэйшы.

Вытворчасць мяса буйной рагатай жывёлы за 2021 год склала ў раёне 3 088,8 т або 101,2% да папярэдняга.

Найбольшы тэмп росту вытворчасці дасягнуты ў ААТ "Міхалёўская ніва«— 120%, у СВК «Гігант» — 114%, у ААТ "Саўгас Кісялевічы«— 106%, ААТ «Неўскі-Агра» — 101,5%. У «Стасеўцы» спрацавалі на ўзроўні папярэдняга года (100%), іншыя мінулагодніх аб’ёмаў не дабралі.

Пры гэтым сярэднесутачныя прывагі на вырошчванні буйной рагатай жывёлы склалі ў цэлым па раёне 513 г (102,4% да 2020 года). Найвышэйшы паказчык прывагаў, хоць і некалькі ніжэйшы, чым у папярэднім годзе, адзначаны ў філіяле «Варатынь» ААТ «БЗТДіА» — 631 г, другі па велічыні ў СВК «Гігант» — 578 г (101%), трэці — у філіяле «Харчавік-Агра» ААТ «Чырвоны харчавік АграСэрвіс» (548 г, 102,2%). У ААТ «Саўгас Кісялевічы» і ААТ «Неўскі-Агра» па 501 г (102 і 103% адпаведна). Паказчык сярэднесутачных прывагаў іншых гаспадарак ніжэйшы за сярэдні па раёне.

Прочитано 243 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.