Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Среда, 29 Декабрь 2021 10:07

Праца ідзе — малако расце

Інакш і быць не можа. Грошы ад продажу малака — штодзённы заробак сельгасарганізацый. І ад таго, які клопат у гаспадарках праявяць да арганізацыі вытворчага працэсу ў жывёлагадоўлі, напрамую залежаць аб’ёмы надоенага малака, аб’ёмы яго рэалізацыі, велічыня выручкі ад продажу і, як вынік — заробкі ў калектывах, якасць падрыхтоўчых работ да новага сельскагаспадарчага года, развіццё сельскагаспадарчых прадпрыемстваў у цэлым.

Як паведамілі ў райсельгасхарчы, з пачатку снежня (па стане на 28 снежня) валавая вытворчасць малака ў раёне склала 2 682 тоны ці 102% да адпаведнага перыяду папярэдняга года. Рэалізавана за гэты перыяд 2 439 тон (102%). Таварнасць на ўзроўні 91%.

Пры гэтым тэмп росту валавой вытворчасці малака ў СВК «Гігант» з пачатку месяца склаў 194%, у ААТ «Стасеўка» — 122%. Прыкметна павялічылі надоі, у параўнанні з адпаведным перыядам 2020-га, у ААТ «Міхалёўская Ніва» (107%) і ААТ «Саўгас Кісялевічы» (107%), у філіяле «Харчавік-Агра» ААТ «Чырвоны харчавік АграСэрвіс» — 105%.

Калі ж гаварыць пра ўдой малака на карову ў дзень (бадай што галоўны паказчык малочнай жывёлагадоўлі), то лідарства па ім, прычым, са значнай перавагай, па-ранейшаму трымае філіял «Варатынь» ААТ «БЗТДіА» — 20,5 кг. Другі па велічыні паказчык на рахунку філіяла «Харчавік-Агра» ААТ "Чырвоны харчавік АграСэрвіс«— 16,1 кг, трэці — у жывёлаводаў СВК «Гігант» (15,2 кг). У сярэднім жа па раёне ад рагулі ў дзень узялі па 11,4 кг, што на 4,5 кг болей, чым на адпаведную дату мінулага года.

Прочитано 202 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.