Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Четверг, 16 Декабрь 2021 08:38

Раённая камісія падвяла вынікі работы за год

Пасяджэнне раённай камісіі садзеяння кантролю за выкананнем заканадаўства аб свабодзе сумлення прайшло ў райвыканкаме. У яго рабоце прынялі ўдзел прадстаўнікі аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама на чале з начальнікам Дзмітрыем Вяроўкіным, аддзела па адукацыі, спорце і турызме, раённага аддзела ўнутраных спраў, гаррайаддзела па надзвычайных сітуацыях, прадстаўнікі раённых культавых устаноў.

У ліку асноўных пытанняў, што абмеркавалі на камісіі, былі “Аб выніках выканання Праграмы развіцця канфесіянальнай сферы, нацыянальных адносін і супрацоўніцтва з суайчыннікамі за мяжой за 2021 год і задачы на 2022 год” і “Аб выкананні пажарнай бяспекі ў культавых установах раёна”.

Робячы даклад па першым пытанні, намеснік начальніка па ідэалагічнай рабоце, культуры і па справах моладзі райвыканкама Галіна Чарнова распавяла пра структуру культавых устаноў на тэрыторыі раёна (па стане на 14 снежня зарэгістравана 21 рэлігійная абшчына, у тым ліку 13 — праваслаўнай цэрквы, 2 — стараабрадчай, 3 — евангельскіх хрысціян-баптыстаў і 3 — хрысціян веры евангельскай), пра масавасць іх наведвання. Падрабязна спынілася на рабоце, якую праводзяць абшчыны сумесна з райвыканкамам, раённамі арганізацымі і грамадскімі аб’яднаннямі. Непасрэдна сёлета — гэта ўдзел у рэлігійных святах (да прыкладу, 19 студзеня, у дзень Хрышчэння Гасподня, пад кіраўніцтвам настаяцеля Храма Святой Жываначальнай Троіцы іераманаха Елісея праводзіцца на высокім арганізацыйным узроўні абрад акунання ў рачной купелі). Удзел у сельскагаспадарчых святах “Зажынкі” і “Дажынкі”, у мерапрыемствах патрыятычнага накірунку, прысвечаных памятным датам: Дню Перамогі, Дню вызвалення Бабруйскага раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, Дню незалежнасці Рэспублікі Беларусь, Дню памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў і інш. Актыўнае супрацоўніцтва з установамі адукацыі па выхаванні ў падрастаючага пакалення любові і павагі да родных, гонару за Радзіму, прыхільнасці да здаровага ладу жыцця, папярэджання ў школьнікаў і навучэнцаў шкодных звычак: курэння, п’янства, наркаманіі. Удзел у шэрагу іншых акцый і ініцыятыў, накіраваных на выхаванне ў дзяцей і дарослых праз Божае слова якасцяў, якія вызначаюць чалавека, у тым ліку сумлення, спагады, суперажывання. Галіна Чарнова падзякавала прадстаўнікам культавых устаноў за актыўнасць, грамадзянскую пазіцыю, ухваліла за работу па добраўпарадкаванні тэрыторый устаноў, а значыць — і сельскіх населеных пунктаў. Выказала спадзяванне, што сумесная работа ў 2022 годзе будзе не меней плённай, што і іншыя культавыя ўстановы, падобна Свята-Нікольскаму храму аг. Цялуша (настаяцель — іерэй Сергій Іваноў), далучацца да турысцкіх маршрутаў па тэрыторыі раёна, пачнуць актыўней даводзіць пра сваю дзейнасць, у тым ліку на старонках і сайце раённай газеты “Трыбуна працы”, на сайце Бабруйскага райвыканкама.

У справаздачным перыядзе, як было адзначана, праводзіўся маніторынг дзейнасці рэлігійных абшчын усіх вераспавяданняў — фактаў парушэння заканадаўства аб свабодзе сумлення ў рэлігійных арганізацыях не выяўлена. І ў наступным годзе плануецца працягнуць аналіз устаўной дзейнасці арганізацый, правядзенне сустрэч з кіраўніцтвам рэлігійных абшчын і аб’яднанняў па пытаннях іх развіцця, ажыццяўленне маніторынгу этнаканфесійнай сітуацыі ў раёне, правядзенне круглых сталоў, семінараў па актуальных пытаннях адпаведнай сферы.

Словы падзякі ў адрас прадстаўнікоў духавенства выказаў таксама намеснік начальніка РАУС Рустам Хамдамаў. Адзначыўшы, што бяспека сяльчан — галоўная задача міліцыі, з якой органы ўнутраных спраў нядрэнна спраўляюцца (узровень злачыннасці, з яго слоў, у раёне зніжаецца), звярнуўся з прапановай больш цеснага ўзаемадзеяння ў пытанні сямейнага насілля, факты якога здараюцца і на тэрыторыі раёна.

Інспектар гаррайаддзела па НС Юрый Шумілаў засяродзіў увагу на выкананні патрабаванняў пажарнай бяспекі падчас правядзення рэлігійных служэнняў, на аснашчанасці культавых устаноў, у мэтах бяспекі, папераджальнымі супрацьпажарнымі кнопкамі.

 

Падчас пасяджэння былі таксама абмеркаваны іншыя пытанні, якія датычацца кампетэнцыі камісіі.

Прочитано 211 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.