Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Понедельник, 13 Декабрь 2021 11:33

Людзі з абмежаванымі магчымасцямі наведалі раённы краязнаўчы музей

Найбольш актыўныя члены Бабруйскай раённай арганізацыі Беларускага таварыства інвалідаў, якую ўзначальвае Любоў Шушлянікава, сабраліся сёння ў раённым краязнаўчым музеі ў Сычкава. Паўдзельнічалі ў закрытым паказе адкрыцця тыдня выставы работ дэкаратыўна-прыкладной творчасці (вязанне, вышыўка) членаў раённай арганізацыі інвалідаў — Таццяны Навіцкай і Раісы Акуліч. Пазнаёміліся з выставачнай залай музея, заламі Вялікай Айчыннай вайны, гісторыі Бабруйскага раёна, этнаграфіі, пра якія цікава і змястоўна распавяла дырэктар установы Вольга Гарбунова.

Там жа члены раённай арганізацыі пры ўдзеле старшыні Магілёўскай абласной арганізацыі Беларускага таварыства інвалідаў Алесі Цумаравай і начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Дзмітрыя Вяроўкіна правялі сход, абмеркавалі дзейнасць арганізацыі на працягу апошніх год, а таксама надзённыя пытанні і шляхі іх вырашэння.  

І Алеся Цумарава, і Дзмітрый Вяроўкін, а таксама старшыня Сычкаўскага сельвыканкама Зінаіда Трубачка пажадалі людзям з абмежаванымі магчымасцямі здароўя, творчых поспехаў, станоўчых уражанняў, якія расквечваюць жыццё, напаўняюць яго сэнсам. Заклікалі берагчы сябе ва ўмовах каронавіруса — паклапаціцца пра прышчэпку ад небяспечнай хваробы, павіншавалі з надыходзячымі навагоднімі святамі.  

 

Прочитано 172 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.