Гэтай парой, як паведаміў галоўны аграном Аляксандр Мельнік, у гаспадарцы заняты ўборкай кукурузы і прыгатаваннем з яе сіласу для жывёлы. Два камбайны працуюць на ўборцы бульбы — ураджай яе ацэньваюць нядрэнна. Два трактары заняты на ворыве, яшчэ два — на падрыхтоўцы глебы пад сяўбу азімай збажыны. Адзін экіпаж непасрэдна сее збожжавыя расліны.
Таксама ў гаспадарцы капаюць цукровыя буракі — пад культуру занята 300 гектараў, ураджайнасць — звыш 300 ц/га. Караняплоды гаспадарка прадае Слуцкаму перапрацоўнаму заводу. Пасля таго як выкапаюць, караняплоды складзіруюць тут жа на полі, затым пры дапамозе пагрузчыка перапраўляюць у кузаў машыны, якая і дастаўляе ўраджай да месца прызначэння.