У ААТ «Міхалёўская Ніва» і ААТ «Неўскі-Агра» разам з іншым займаюцца ўборкай цукровых буракоў. Культура ўбрана на плошчы 201 гектар (37%), накапана 6300 тон караняплодаў. Сабраны ўраджай складзіруецца на полі, затым пры дапамозе пагрузчыка перанакіроўваецца на машыны, якія пастаўляюць яго на Слуцкі завод-перапрацоўшчык.
Працягваецца ўборка кукурузы на зялёны корм і сілас. Апошняга ў цэлым па раёне нарыхтавана 52 тысячы тон ці 50% ад задання.
Там, дзе сеялі грэчку, займаюцца зборам ураджаю гэтай культуры.
У ТАА «ВЕОМ» актыўна ўбіраюць гародніну: моркву, сталовыя буракі, капусту. Цыбулю да ўчарашняга дня сабралі.
І, вядома ж, у раёне працягваецца восеньская сяўба. Азімымі культурамі, па апошніх дадзеных, засеяна 4500 гектараў плошчаў. У бліжэйшы час дадзены від работ плануецца завяршыць.
На фотаздымку: капанне бульбы ў ААТ «Неўскі-Агра».