Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Четверг, 27 Февраль 2014 09:11

Вызначаны лепшыя даследчыя работы

З мэтай развіцця даследчай дзейнасці як эфектыўнага сродку павышэння якасці адукацыі і ўсебаковага развіцця асобы школьніка штогод праводзіцца рэспубліканскі конкурс даследчых работ па вучэбных прадметах. На раённы этап конкурсу, які прайшоў у гэтым месяцы, было прадстаўлена 28 работ з 13-ці ўстаноў сярэдняй адукацыі.

З іх найбольш — па гісторыі і грамадазнаўстве. Цікавасць школьнікаў выклікалі таксама філалагічны і фізіка-матэматычны накірункі. Нямала работ, па ацэнцы журы, актуальных, з элементамі навуковай навізны.

21 лютага на базе Ленінскага ВПК «Дзіцячы сад-СШ» прайшла канферэнцыя даследчых работ школьнікаў, падчас якой яе ўдзельнікі прадэманстравалі не толькі навыкі даследчай работы, але і камунікатыўныя магчымасці. У выніку пераможцамі сталі 22 навучэнцы з 12-ці ўстаноў адукацыі. Дыпломамі 1 ступені адзначаны тры даследчыя работы, 2 і 3-й — па 7 работ. 8 навучэнцаў узнагароджаны граматамі аддзела адукацыі, спорту і турызму за выніковы ўдзел. Па рашэнні журы 6 работ — па гісторыі і грамадазнаўстве Брожскай СШ, Міхалёўскага і Ленінскага ВПК, па інфарматыцы — Варатынскай СШ, па фізіцы — Глушанскага ВПК і па геаграфіі — Бортнікаўскай СШ, будуць прадстаўлены на абласны этап конкурсу, які пройдзе ў сакавіку-красавіку сёлетняга года.

Па матэрыялах грамдска-палітычнай газеты «Трыбуна працы»

Прочитано 1216 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.