Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Пятница, 24 Сентябрь 2021 16:07

У лясгасе праходзіць вакцынацыя супраць каронавіруснай інфекцыі

У гэтых мэтах адміністрацыйную пабудову ДЛГУ “Бабруйскі лясгас” сёння наведала выязная прывівачная брыгада медыкаў Бабруйскай гарадской паліклінікі №2. 

Да таго як зрабіць прышчэпку, з кожным, хто на яе наважыўся, медыкі правялі размову, медагляд, пацікавіліся, вакцыне якога вытворцы — РФ ці Кітая — аддаюць перавагу. Прызначылі дзень другога ўкола, нагадалі аб неабходнасці цягам 30 хвілін заставацца ў пакоі, дзе вялася вакцынацыя, для назірання за станам здароўя.

Мы тым часам пацікавіліся ў тых, хто атрымаў вакцыну ці вось-вось намерваўся зрабіць гэта, як прыйшлі да высновы — прышчэпцы быць!

Сяргей Гупала:

— Жонка раней зрабіла, усё нармальна — пасля першага ўкола нічога ўвогуле не было (мае на ўвазе наступствы). Таму і я вырашыў прывіцца. Лічу — трэба, каб падстрахавацца, у тым ліку на выпадак захворвання.  

Аксана Лапырова:

— Муж зрабіў — і я рашылася (усміхаецца). Якой вакцыне аддала перавагу? Расійскай. Давяраю Расіі.

Кацярына Севярын:

— Адношуся да вакцынацыі станоўча, хоць, прызнаюся, і ёсць некаторы страх — часу яшчэ прайшло не столькі, каб можна было рабіць дакладную выснову. Але, назіраючы за сітуацыяй і ў нашай краіне, і ў свеце, бачыш, які вялікі працэнт ахопленых хваробай і як цяжка некаторыя пераносяць, натуральна ж, імкнешся засцерагчыся. Тым болей мае родныя, сябры, знаёмыя ў асноўным ужо прывіліся. Асабіста я перавагу аддала расійскай вакцыне.

Наталля Пігулеўская:

— Прышчэпку вось толькі зрабіла, адно магу сказаць — працэдура не балючая. Ці адразу наважылася? Прызнаюся — не, сумневы былі. Але ў выніку рашыла ўсё ж зрабіць. Цяпер, як сказалі, трэба паўгадзіны тут пасядзець-пабыць, паназіраць за сваім здароўем: такое правіла.  

Усяго ў гэты дзень, як паведамілі ва ўстанове, першы этап прышчэпкі супраць COVID-19 прайшлі 25 чалавек. Гэта работа будзе працягнута.

Прочитано 236 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.