Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Среда, 22 Сентябрь 2021 09:22

Уборачныя работы працягваюцца

Восеньскія работы ў раёне працягваюцца. Азімай збажыной, па дадзеных упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама, засеяна звыш 3 500 гектараў або 38% ад запланаванага. Гэтым відам работ займаюцца ва ўсіх сельгасарганізацыях.

Паўсюдна заняты і ўборкай кукурузы на сілас і зялёны корм. У цэлым па раёне расліна ўбрана з плошчы 2 175 гектараў (55% ад задання) пры сярэдняй ураджайнасці 280 цэнтнераў з гектара, сіласу нарыхтавана болей за 42 500 тон. Пры гэтым у СВК «Гігант» ураджайнасць 386 ц/га, у філіяле «Харчавік-Агра» ААТ «Чырвоны харчавік АграСэрвіс», дзе гэты від уборкі завершаны, — 300 ц/га.

Бульба ў раёне выкапана на плошчы 174 гектары (пасаджана было 525 га, з іх 400 — у «Гіганце»). Сярэдняя ўраджайнасць культуры на гэтую пару складае 291 ц/га.

Цукровых буракоў убрана 93 гектары з 550 неабходных. Убіраюць караняплоды як у ААТ «Міхалёўская Ніва» — ураджайнасць 310 ц/га, так і ў ААТ «Неўскі-Агра» — 380 ц/га.

Вядзецца таксама ўборка грэчкі. З 265 гектараў убрана 90.

Прочитано 244 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.