Што да апошняга, то клубні ўбіраюць у СВК «Гігант», ААТ «Неўскі-Агра», ААТ «ВЕОМ». Сёлета пад бульбяныя палеткі ў раёне было адведзена 525 гектараў — асноўныя плошчы традыцыйна ў СВК «Гігант». З іх на раніцу панядзелка, па дадзеных райсельгасхарчу, убрана 21 гектар пры сярэдняй ураджайнасці 320 ц/га.
Азімымі збожжавымі на пачатак тыдня было засеяна 340 гектараў або 5 працэнтаў ад неабходнага, і гэтая работа працягваецца.
Уборка кукурузы на сілас вядзецца ва ўсіх без выключэння сельгасарганізацыях. Ураджайнасць травяной масы гаспадаркі дэманструюць розную — калі сярэдняя па раёне на гэтую пару 263 цэнтнеры з гектара, то ў «Гітанце» — 470.