Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Пятница, 03 Сентябрь 2021 16:57

У “Міхалёўскай Ніве” ўбіраюць кукурузу

Учора, у дзень нашага наведвання гаспадаркі, кукурузу на сілас убіралі толькі другі дзень.

Сакавітая зялёная маса адразу з-пад кормаўборачнага камбайна (новенькага, яшчэ няма і году) дастаўлялася з поля ля Чырвонай Дубровы ў траншэю ля майстэрні аг. Іванаўка, дзе падвяргалася трамбоўцы “Амкадорам”. Тэхналогія не дазваляе ў гэтай справе перабояў і прастояў, таму Аляксандра Міхайлавіча Юшкевіча, які днём працаваў на трактары, а сёмай гадзіне вечара мусіў змяніць калега Сяргей Дзмітрыевіч Шынкарэнка. Каб закладка траншэі вялася належным чынам, за гэтым уважліва сочыць адказная за ўлік сабранага ўраджаю (у гэтай пасадзе працавала і на ўборцы зерня) Людміла Аляксандраўна Тарасенка.

 

Аляксандр Міхайлавіч Юшкевіч

 

Людміла Аляксандраўна Тарасенка

На адвозцы зялёнай масы ў гэты дзень было занята пяць МАЗаў, у тым ліку адзін — прыватніка. Кіравалі імі Рыгор Аляксеевіч Дударэнка, Яўген Аляксандравіч Манько, Дзмітрый Сяргеевіч Шырокі (на фота. За кадрам засталіся вадзіцелі Сяргей Анатольевіч Шырокі і Сяргей Міхайлавіч Манько). Пад’язджалі да месца ўборкі грузавікі адзін за адным: кормаўборачная тэхніка КВК-800 пад кіраўніцтвам камбайнера Мікалая Іванавіча Канавалава літаральна бегала па полі (спыніць для фота не рашыліся, надвор’е правакавала на дождж), прычэпы МАЗаў напаўняліся, можна сказаць, імгненна. 

 

Рыгор Аляксеевіч Дударэнка

 

Яўген Аляксандравіч Манько

 

Дзмітрый Сяргеевіч Шырокі

Пад кукурузу ў гаспадарцы занята 750 гектараў, з якіх 300 — на зерне. Сіласу тут плануюць нарыхтаваць 11 тысяч тон. Яшчэ разлічваюць і на закладку сенажу — у гэты дзень Аляксандр Віктаравіч Вежнавец на “Джон Дзіры” падбіраў канюшыну, а маюцца да ўборкі яшчэ і іншыя травы. На паўтарагадавы запас травы — такая задача стаіць перад аграрнікамі, каб быць упэўненымі ў кармавой бяспецы жывёлагадоўлі — разлічваць, па словах дырэктара Алены Васільеўны Пацыенка, пакуль не прыходзіцца:

— Імкнемся, каб выйсці і хоць колькі перабольшыць мінулагодні паказчык нарыхтаванага — 35,6 ц к. адз. на ўмоўную галаву жывёлы. Параўноўваючы з мінулым годам, сёлета на гэтую пару аб’ёмы травянога корму нарыхтаваны большыя (921 тона сена, звыш 10 тысяч тон сенажу), але на ўмоўную галаву — на паўтары кармавых адзінкі меней, бо павялічылі на 300 пагалоўе буйной рагатай жывёлы. Але ж стараемся, працуем у гэтым накірунку.

Зрэшты, дойны статак у гаспадарцы ўжо перавялі на зімовае ўтрыманне, зімовыя рацыёны, таму разлічваюць на больш прыкметную прыбаўку па малаку (на гэтую пару тэмп росту вытворчасці малака 107%). 

Яшчэ адзін немалаважны ў гаспадарцы клопат — восеньская сяўба збажыны. Тым болей, што азімы клінок запланавалі ўнушальны — 500 гектараў пшаніцы, 450 га трыцікале, па 100 — азімых ячменю і жыта, плюс да гэтага — 180 гектараў зялёнаўкоснага жыта на сакавіты корм увесну. У гэтых мэтах актыўна рыхтуюць глебу, а ў дзень нашага наведвання ўжо і пачалі сеяць азімыя.

 

Прочитано 346 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.