У шэрагу гаспадарак да рэалізацыі гэтай задачы прыступілі (філіял «Варатынь» ААТ «БЗТДіА», ААТ «Агракамбінат Бабруйскі»). Іншыя — на падыходзе. Масава ўключыцца ва ўборку каралевы палёў не дазваляе дажджлівае надвор’е апошніх дзён — стаіць жа задача нарыхтаваць корму не толькі ўдосталь, але якаснага.
З устанаўленнем спрыяльнага надвор’я, як паведамілі ў райсельгасхарчы, можна будзе брацца і за збор ураджаю грэчкі. А пакуль увага скіравана таксама на падрыхтоўцы глебы пад сяўбу азімых раслін. У гэтым годзе ў раёне запланавалі павялічыць плошчу пасеву азімага ячменю. А азімы клінок у цэлым — на 250 гектараў.