Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Пятница, 18 Июнь 2021 08:26

У “Міхалёўскай Ніве” нарыхтоўваюць корм на ўсіх франтах

Выкарыстоўваюць для гэтага кожны пагодлівы дзень, сённяшні — не выключэнне.

— З першага ўкосу імкнемся занатаваць корму па-максімуму, — дзеліцца дырэктар гаспадаркі Алена Пацыенка. — Траў першага ўкосу на гэтую пару скошана 91% ад патрэбы. Нарыхтавалі з іх сенажу звыш 6 тысяч тон пры плане 13 тысяч (гэта работа працягваецца, скошаная трава правяльваецца) і сена 230 тон пры плане 860 тон. Прычым, сена ўжо звезена з палёў і складзена да месца. Разлічваем да канца месяца неабходныя яго аб’ёмы нарыхтаваць ці амаль што нарыхтаваць.  

На сенажацях на час нашага наведвання вёўся ўвесь комплекс корманарыхтоўчых работ. На адным полі пракладвалі пакосы, на другім траву адначасова падбіралі, здрабнялі і перапраўлялі ў прычэпы трактараў і МАЗаў для далейшага складзіравання зялёнай масы ў траншэю на ферме. На трэцім — без супынку бегалі граблі, яшчэ на адным — прэсавалі сена.

На корманарыхтоўцы ў гаспадарцы задзейнічана як калгасная тэхніка, так і прыватнікаў. Ад дапамогі збоку (тэхнікай і людзьмі) — выгада, па словах дырэктара, узаемная. Заробак залежыць ад вытворчасці працы, аб’ёмаў выкананага, таму прыватнікі працуюць бездакорна, тым болей што людзі яны самі па сабе сумленныя.

Журналісты замінаць працы ў гарачую пару не сталі, але некаторых героеў корманарыхтоўкі “Міхалёўскай Нівы” ўсё ж сфатаграфавалі.

 

Аляксей Шэвялёў (прыватнік)

 

Вадзіцель Рыгор Дударэнка

 

Механізатар Мікалай Канавалаў на новенькім камбайне КВК

 

Вадзіцель Сяргей Шырокі

 

Анатоль Ткач на прэспадборшчыку

 

Прочитано 268 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.