— Юрый Віктаравіч хоць колькі год ужо на пенсіі, у гарачую пару корманарыхтоўкі не адмаўляе дапамагчы, — дзеліцца галоўны аграном гаспадаркі Аляксандр Іванавіч Мельнік. — Чалавек ён адказны, працавіты, справу сваю ведае і выконвае на сумленне.

Пасля завяршэння закладкі сянажнай траншэі на “Акцябры” — першай у сёлетнім сезоне — касавіцу плануюць перамясціць у ваколіцу Туркоўскай Слабады.
Болей за дзве тысячы тон сенажу, якія маюцца — гэта толькі пачатак корманарыхтоўкі ў гаспадарцы. Адпаведнага корму для патрэб жывёлагадоўлі трэба нарыхтаваць каля 20 тысяч тон. Плюс да гэтага запланавана занатаваць 1 200 тон сена і прыкладна 19 тысяч тон сіласу. Так што, як кажуць, — у добры час!