Сярод сельсаветаў з заданнем справіўся Бортнікаўскі, дзе дзяржаве прадалі 742,1 тоны прадукцыі пры заданні 733 (101,2 працэнта), на адну карову тут закуплена 2779 кг. Другі паказчык у Варатынскага сельсавета: пры заданні 330 тон закуплена 304,4 (92 працэнты).
Спаборніцтвы па выніках закупу малака штогод праводзяцца не толькі сярод сельсаветаў, але і сярод маказборшчыкаў і малаказдатчыкаў у розных намінацыях. Днямі ў раёне вызначыліся з пераможцамі. Лепшым малаказборшчыкам прызнана Т.А. Маруга з Гарбацэвічаў, якая закупіла 169,9 тоны малака, (4247 кг на адну карову). На другім месцы — В.В. Дымкова з Малых Бортнікаў з паказчыкам 183,4 тоны (на адну карову — 4074 кг). У намінацыі «Лепшы малаказдатчык, які прадаў дзяржаве найбольшую колькасць малака ад адной каровы» стала А.В. Піліпенка з аграгарадка Варатынь, яна прадала дзяржаве 7931 кг прадукцыі. «Лепшым малаказдатчыкам, які прадаў дзяржаве найбольшую колькасць малака ад двух і болей кароў» прызнана А.М.Лапей з гэтага ж населенага пункта, якая паставіла на перапрацоўку 28,1 тоны прадукцыі. На 2-м месцы ў гэтай катэгорыі А.М.Маруга з вёскі Емяльянаў Мост, якая прадала дзяржаве 18,01 тоны каштоўнай сыравіны.
Па матэрыялах грамадска-палітычнай газеты «Трыбуна працы»