Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Среда, 17 Март 2021 14:05

У раёне падвялі вынікі работы ў жывёлагадоўлі за два месяцы

Вынікі работы жывёлагадоўчай галіны раёна за студзень-люты абмеркавалі ў аўторак удзельнікі раённага семінару-нарады, які прайшоў на базе ААТ “Міхалёўская Ніва” (у гаспадарцы па выніках папярэдняга года дасягнуты значныя зрухі ў галіне) з удзелам старшыні райвыканкама Аляксандра Сухадольскага.

Да прысутных: кіраўнікоў, галоўных зааветспецыялістаў сельгасарганізацый, кіраўнікоў зацікаўленых службаў, быў даведзены дэталёвы аналіз таго (з дакладам выступіў намеснік начальніка райсельгасхарчу Аляксандр Кісялёў), як спрацаваў раён і кожная сельгасарганізацыя ў прыватнасці па кожным з параметраў, што характарызуюць развіццё жывёлагадоўлі. Былі вызначаны прыярытэты для кожнай гаспадаркі на бліжэйшыя месяцы і перспектыву, заакцэнтавана ўвага на прычынах, якія шэрагу сельгасарганізацый не дазволілі выканаць заданне першых двух месяцаў.

—Улічваючы тэхналагічнасць сучаснай вытворчасці, асноўная задача па дасягненні пастаўленых задач у малочнай і мясной галіне ляжыць найперш на галоўных спецыялістах, залежыць ад іх прафесіяналізму і чалавечых якасцяў, — адзначыў Аляксандр Сухадольскі. — Задача ж кіраўнікоў — забяспечыць вытворчы працэс усім неабходным і трымаць яго на пастаянным кантролі.

Удзельнікі семінару пазнаёмілсяі з арганізацыяй пляцоўкі для прыгатавання кормасумясі на МТФ “Плёсы” і спосабам прыгатавання корму. Пабывалі ў адрэканструяваных у мінулым годзе за нязначныя грашовыя ўкладанні радзільным аддзяленні і прафілакторыі для маленькіх цялятак, у малочнай зале фермы, каб, як заўважыў старшыня райвыканкама, пабачанае і пачутае ўкараніць у сябе і выканаць пастаўленыя на год задачы — рэалізаваць запланаваныя аб’ёмы якаснага малака, атрымаць грошы на далейшае развіццё вытворчасці, дзеля паляпшэння дабрабыту працаўнікоў.

 

Пабрабязнасці чытайце ў наступным нумары “раёнкі”.

Прочитано 326 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.