Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Понедельник, 15 Март 2021 09:58

У Бабруйскім раёне прайшоў абласны семінар па жывёлагадоўлі

Вынікі работы аграпрамысловага комплексу Магілёўшчыны за 2 месяцы года абмеркавалі прадстаўнікі абласнога камітэту па сельскай гаспадарцы і харчаванні, намеснікі начальнікаў райсельгасхарчаў па жывёлагадоўлі, кіраўнікі абласных і раённых службаў 11 сакавіка — семінар прайшоў на базе ААТ “Міхалёўская Ніва”.

— Месца семінару абрана незнарок, — адзначыў намеснік старшыні камітэту па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама Уладзімір Капусцін, — за кароткі час дырэктарства Алены Пацыенка ў гаспадарцы, якая яшчэ некалькі год таму значылася ў статусе банкрута, дасягнуты значныя станоўчыя зрухі ў малочнай галіне — за 2020 год удой на карову, у параўнанні да папярэдняга, павялічаны амаль удвая.

Як гэтага ўдалося дасягнуць, пазбегнуўшы вялікіх грашовых укладанняў, але праз узмоцненыя патрабаванні да працоўнай і вытворчай дысціпліны, строгі падыход да выканання тэхналагічных рэгламентаў і вялікае жаданне дырэктара пераламаць сітуацыю да лепшага, Алена Пацыенка падзялілася з прысутнымі.  

Зрэшты, менавіта зацікаўленасці ў выніках працы не дастае многім з тых, хто ўсклаў на сябе абавязкі развіваць у раёнах жывёлагадоўлю, — адзначыў Уладзімір Капусцін. Гэтым і толькі гэтым абгрунтаваў ён абыякавы падыход у шэрагу раёнаў, асобных гаспадарках да арганізацыі вытворчасці, грубыя парушэнні тэхрэгламентаў, у тым ліку выяўленыя паўторна. А ў выніку — невыкананне там даведзенага задання на студзень-люты па вытворчасці і рэалізацыі малака.  

Нагадаўшы пастаўленую перад жывёлагадоўляй вобласці амбіцыйную задачу, — атрымаць па выніках года сярэдні ўдой ад каровы 5 тысяч кг, намеснік старшыні камітэту заакцэнтаваў увагу на ўнутраных рэзервах гэтага, сярод якіх — расстаноўка рагуль па перыядах лактацыі, збалансаванасць рацыёнаў кармлення, адточванне тэхналогіі даення. Больш сур’ёзнай увагі, як было адзначана, патрабуе работа па ўзнаўленні буйной рагатай жывёлы, у тым ліку дойнага статку. У шэрагу раёнаў лічба жывёлы, якую асемянілі, не пацвердзілася атрыманым прыплодам, што ўказвае ў тым ліку на фармальны падыход да працэсаў асемянення, лячэння жывёлы. Патэнцыялам для нарошчвання аб’ёмаў вытворчасці і рэалізацыі малака было названа таксама завышанае — у многіх значна — унутрыгаспадарчае выкарыстанне прадукцыі, а таксама шэраг іншых фактараў, у аснове якіх — чалавечая сумленнасць і адказнасць за справу, якой займаешся. 

На плянарным пасяджэнні быў абмеркаваны аналіз работы па ўзнаўленні статку ў рэгіёнах вобласці за 2 месяцы (дакладчыкі: начальнік аддзела ветэрынарыі камітэта Сяргей Лебядзеў і гендырэктар РУСПП “Магілёўскае дзяржплемпрадпрыемства” Вадзім Лугавы).

 

Падчас практычнай часткі семінару ўдзельнікі семінару пазнаёміліся з арганізацыяй пляцоўкі для прыгатавання кормасумясі для дойнага статку на МТК в. Плёсы, намеснік начальніка Бабруйскага райсельгасхарчу Аляксандр Кісялёў распавёў пра спосаб прыгатавання корму. На тэрыторыі комплекса была заакцэнтавана ўвага на арганізацыйна-тэхналагічных патрабаваннях пры вытворчасці жывёлагадоўчай прадукцыі на МТК прамысловага тыпу, у тым ліку дэталях вытворчага працэсу, якія прама і ўскосна ўплываюць на аб’ёмы атрыманага малака.

Словам, інфармацыі, тэарэтычнай і практычнай, здольнай пасадзейнічаць дасягненню намечаных на год планаў па развіцці аграпрамысловага комплексу Магілёўшчыны, дадзена шмат. Як і акрэслены канкрэтныя крокі для раёнаў, дзе вынікі першых двух месяцаў патрабуюць ад адказных за жывёлагадоўлю рашучых мер рэагавання. Якім яно будзе — пакажа бліжэйшы час.

Прочитано 249 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.