Рэгістрацыя кандыдатаў пачнецца тады, калі ў камісію будуць пададзены ўсе дакументы, прадугледжаныя Выбарчым кодэксам РБ, у тым ліку дэкларацыі аб даходах і маёмасці асоб, якія вылучаны кандыдатамі ў дэпутаты, і пройдзе іх праверка. Па яе выніках камісія прыме рашэнне аб рэгістрацыі або не рэгістрацыі кандыдатам таго ці іншага грамадзяніна.
Таксама на дадзеным этапе, па словах Валерыя Казлова, вядзецца вылучэнне прадстаўнікоў у склад участковых выбарчых камісій. Неабходныя для гэтага дакументы павінны быць прадстаўлены ў Бабруйскі райвыканкам не пазней 2 лютага, а не пазней 5 лютага райвыканкам сваім рашэннем, якое будзе апублікавана ў раённай газеце, створыць участковыя камісіі.
Аналагічны парадак падрыхтоўкі да выбараў і дэпутата абласнога Савета дэпутатаў. Як паведаміла старшыня акруговай выбарчай камісіі Яўгенія Доўнар, шляхам збору подпісаў камісіяй зарэгістравана адна ініцыятыўная група, якая зараз у рабоце. Права вылучаць сваіх кандыдатаў гэтым часам маюць працоўныя калектывы, у якіх налічваецца не меней 150 чалавек, грамадскія аб’яднанні і палітычныя партыі.
Па матэрыялах грамадска-палітычнай газеты «Трыбуна працы»